Прыгоды на зімовых канікулах…Раённы этап гульні «Піянерскі квіз»

5 студзеня эстафету квіза ў акцябрат перанялі піянеры. Школьная каманда «Ой, да ладно» паспяхова справілася з заданнямі квіза і заняла 1 месца. Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў.

 

 

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Раённы этап гульні «Піянерскі квіз»

Прыгоды на зімовых канікулах…Раённы этап гульні «Акцябрацкі квіз»

4 студзеня каманда акцябрат школы «Ой, да ладненько» прыняла ўдзел у раённым этапе гульні «Акцябрацкі квіз». Навагодні настрой, складаныя пытанні і цікавыя адказы дапамаглі акцябаратам стаць больш адукаванымі і навучылі працаваць у адной камандзе.

 

 

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Раённы этап гульні «Акцябрацкі квіз»

Прыгоды на зімовых канікулах…Наведванне майстар-класа ў Палацы Культуры і знаёмства з прафесіяй выратавальніка-пажарнага

4 студзеня вучні школы наведалі Палац Культуры, дзе пазнаёміліся з дэкатаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі, а таксама паўдзельнічалі ў майстар-класе па маляванню на дрэве. Пасля вучняў чакалі супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія пазнаёмілі з прафесіяй выратавальніка-пажарнага.

 

 

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Наведванне майстар-класа ў Палацы Культуры і знаёмства з прафесіяй выратавальніка-пажарнага

Прыгоды на зімовых канікулах…Экскурсія: карысна, цікава, весела

30 снежня вучні школы наведалі зааландшафтны парк “Dipriz”, які знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Сустрэлі дзяцей казачныя героі, якія падрыхтавалі навагодні квэст. На кожнай станцыі неабходна было не толькі выканаць заданне, але і справіцца з ўсімі перашкодамі, якія рабілі Баба Яга і Кікімара. Пасля Дзед Мароз і Снягурка запрасілі ўсіх на экскурсію. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем і раздачай падарункаў кожнаму ўдзельніку экскурсіі.

 

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Экскурсія: карысна, цікава, весела

Прыгоды на зімовых канікулах…Усебеларуская піянеркая ёлка

28 снежня актывісты піянерскай дружыны імя П. і. Клімука (Рупека Ілля,Губарык Ганна,Скобла Аліна,Жур Ангеліна,Салагуб Алёна) разам з намеснікам дырэктара па ВР Фядотавай А. А. сталі ўдзельнікамі Усебеларускай піянерскай ёлкі, якая праходзіла ў НВЦ «Белэкспа» ў г. Мінску, дзе сабраліся 400 лепшых піянераў і акцябрат краіны. Піянеры прынялі ўдзел у святочнай праграме і прайшлі казачны навагодні квэст «Сем жаданняў», сустрэлі Дзеда Мароза, Снягурку, Бабу-Ягу, пазнаёміліся з выставай лепшых работ конкурсу ёлачных цацак «Навагодні БУМ». Напрыканцы свята кожны госць атрымаў салодкі падарунак ад Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і добры настрой на будучы 2022 год.

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Усебеларуская піянеркая ёлка

Прыгоды на зімовых канікулах…Галоўная елка краіны

26-27 снежня вучаніца 4 класа Губарык Маргарыта наведала галоўную елка краіны — дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта краіны. Мерапрыемства прайшло ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

 

 

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Галоўная елка краіны

Прыгоды на зімовых канікулах…Свята «Прыгоды Новага года»

У першы дзень канікул у школе прайшлі свята «Прыгоды Новага года» і Дзень карнавальнага касцюма. Члены ГА «БРПА» падрыхтавалі фотазону «Вогнік запрашае ў 2022 год», дзе кожны атрымаў у падарунак вясёлага Деда Марозіка. Актывісты ГА «БРСМ» запрасілі ўсіх на фотазону «Ля каміна». У класах прайшлі гульнёва-пазнавальныя праграмы «Прыгоды Новага года» і салодкія снежаньскія сталы.

Продолжить чтениеПрыгоды на зімовых канікулах…Свята «Прыгоды Новага года»

Цімураўцы.By.Снежань.Інтэрактыўныя гульні

Сустрэча цімураўцаў у снежні была прысвечана інтэрактыўным гульням. Піянеры паўдзельнічалі ў майстар-класе «Гульні і дзеці. Дзеці і гульні», які правяла для іх педагог-арганізатар Фядотава А. А., а затым у дзень навагодняга касцюма цімураўцы правялі гульні для акцябрат школы.

 

 

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Снежань.Інтэрактыўныя гульні

Палескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»

У снежні юныя рабінзоны адправіліся ў падарожжа па краіне цудаў. Усё пачалося з «экстрэмальнай сітуацыі», дзе хлопцы павінны былі выбраць толькі 5 прадметаў для жыцця на незаселенай выспе. Працягнулася падарожжа «святочным калейдаскопам» , падчас якога акцябраты рабілі навагоднія маскі, а таксама прадумалі танцавальныя гульні, з якімі выступілі на Дне навагодняга касцюма ў школе. На працягу снежня было выканана заданне «Рабінзанаўскі каляндар». А фіналам стаў шыфр ад Рабінзона, які хлопцы разгадалі пры дапамозе «Семафорнай азбукі». Прыгоды працягваюцца!

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»