Cуботні дзень школы

5 лютага вучні сустрэліся на гадзіне зносін «Якой была наша школа раней, якой будзе наша школа далей”, віктарыне «Школьнай», а таксама памарылі пра школу будучыні падчас конкурсу малюнкаў “Школа будучыні”. Юныя эколагі правялі акцыю «Дапаможам птушкам».

 

 

Продолжить чтениеCуботні дзень школы

Цімураўцы.By.Студзень.Майстар-клас

У студзені цімураўцы правялі «Сустрэчу на ўсе 100!» з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Творчая майстэрня», а пасля распрацавалі майстар-клас па вырабу сувеніраў татам на Дзень абаронцаў Айчыны і правялі яго для акцябрат школы.

 

 

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Студзень.Майстар-клас

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

28 студзеня вучні наведалі музей «Вайна — тэрыторыя міру» ў МК «Брэсцкая крэпасці». Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на фестывалі робатаў, дзе змаглі пазнаёміцца з робатамі і прыняць удзел у розных майстар-класах.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: гадзіна зносін «Закон — твой сябар»

На апошнім тыдні студзеня ў V-VII класах у рамках работы праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшлі гадзіны зносін «Закон — твой сябар». Актыўны грамадзянін не толькі ведае, але паважае і выконвае Закон. Вучні пагутарылі пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, зазірнулі на дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, абмеркавалі сітуацыі, якія яшчэ раз запэўнілі, што закон — сябар для чалавека, а таксама правялі віктарыны на лепшага знаўца правоў чалавека.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: гадзіна зносін «Закон — твой сябар»