Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: гадзіна зносін «Закон — твой сябар»

На апошнім тыдні студзеня ў V-VII класах у рамках работы праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшлі гадзіны зносін «Закон — твой сябар». Актыўны грамадзянін не толькі ведае, але паважае і выконвае Закон. Вучні пагутарылі пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, зазірнулі на дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, абмеркавалі сітуацыі, якія яшчэ раз запэўнілі, што закон — сябар для чалавека, а таксама правялі віктарыны на лепшага знаўца правоў чалавека.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: гадзіна зносін «Закон — твой сябар»

Дыпломы пераможцам конкурсу малюнкаў «Прыгажосць свету Божага»

Настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім уручыў граматы пераможцам епархіяльнага этапа Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Прыгажосць свету Божага»

 

 

Продолжить чтениеДыпломы пераможцам конкурсу малюнкаў «Прыгажосць свету Божага»

Пазнавальная праграма «Прыйшлі Каляды — пачынайце свята»

Вучні 3 — 4 класаў сустрэліся з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім на пазнавальнай праграме «Прыйшлі Каляды — пачынайце свята», дзе пагутарылі пра традыцыі святкавання Каляд, расказалі, як сёння святкуюць Каляды ў іх сем’ях, а таксама задалі свае пытанні настаяцелю.

 

 

Продолжить чтениеПазнавальная праграма «Прыйшлі Каляды — пачынайце свята»

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-5)

27 студзеня для старшакласнікаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, міжнацыянальны свет» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь). Сустрэча пачалася з інфармацыйнага блока «Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», дзе прайшло знаёмства з асаблівасцямі канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь; абмяркоўваліся гуманныя адносіны паміж людзьмі незалежна ад іх нацыянальнасці, міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны, дзейнасць рэлігійных арганізацый на тэрыторыі краіны.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-5)

Сустрэча з прадстаўніком Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

26 студзеня з вучнямі аграрных класаў сустрэўся прадстаўнік Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, які паказаў відэролік пра навучанне ў акадэміі, расказаў пра ўмовы паступлення і адказаў на пытанні вучняў.

Продолжить чтениеСустрэча з прадстаўніком Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Студзень 2022 г.

27 студзеня для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, міжнацыянальны свет» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).

 

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Студзень 2022 г.

ХХІХ Рэспублісканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях

23 студзеня каманда школы «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у ХХІХ Рэспубліканскім чэмпіянаце па настольных гульнях, які праходзіў у Цэнтры моладзевай творчасці ў г.Брэсце. Таксама старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкі краязнаўчы музей.

 

 

Продолжить чтениеХХІХ Рэспублісканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях

Палескія рабінзоны. Студзень «Лясная аптэка»

Студзень падрыхтаваў для юных рабінзонаў новыя выпрабаванні пад кодавай назвай «Лясная аптэка». Усё пачалося з задання «Лекавыя расліны», дзе спачатку акцябраты адгадвалі лекавыя расліны, а затым размалёўвалі і размяшчалі іх у дзённіку. Падчас выканання занадння «Першая дапамога» ўсе разам аказвалі дапамогу хворым толькі пры дапамозе лекавых раслін. У сваіх дзённічках хлопчыкі і дзяўчынкі запісалі якімі лекавымі раслінамі і пры якой хваробе неабходна лячыцца. Каб лячыцца лекавымі раслінамі, трэба ўмець іх збіраць. Таму трэцім заданнем стала заданне «Правілы збору лекавых раслін».

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Студзень «Лясная аптэка»