Прыгоды на зімовых канікулах…Усебеларуская піянеркая ёлка

28 снежня актывісты піянерскай дружыны імя П. і. Клімука (Рупека Ілля,Губарык Ганна,Скобла Аліна,Жур Ангеліна,Салагуб Алёна) разам з намеснікам дырэктара па ВР Фядотавай А. А. сталі ўдзельнікамі Усебеларускай піянерскай ёлкі, якая праходзіла ў НВЦ «Белэкспа» ў г. Мінску, дзе сабраліся 400 лепшых піянераў і акцябрат краіны. Піянеры прынялі ўдзел у святочнай праграме і прайшлі казачны навагодні квэст «Сем жаданняў», сустрэлі Дзеда Мароза, Снягурку, Бабу-Ягу, пазнаёміліся з выставай лепшых работ конкурсу ёлачных цацак «Навагодні БУМ». Напрыканцы свята кожны госць атрымаў салодкі падарунак ад Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і добры настрой на будучы 2022 год.

Добавить комментарий