Прыгоды на зімовых канікулах…Экскурсія: карысна, цікава, весела

30 снежня вучні школы наведалі зааландшафтны парк “Dipriz”, які знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Сустрэлі дзяцей казачныя героі, якія падрыхтавалі навагодні квэст. На кожнай станцыі неабходна было не толькі выканаць заданне, але і справіцца з ўсімі перашкодамі, якія рабілі Баба Яга і Кікімара. Пасля Дзед Мароз і Снягурка запрасілі ўсіх на экскурсію. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем і раздачай падарункаў кожнаму ўдзельніку экскурсіі.

 

 

 

Добавить комментарий