Палескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»

У снежні юныя рабінзоны адправіліся ў падарожжа па краіне цудаў. Усё пачалося з «экстрэмальнай сітуацыі», дзе хлопцы павінны былі выбраць толькі 5 прадметаў для жыцця на незаселенай выспе. Працягнулася падарожжа «святочным калейдаскопам» , падчас якога акцябраты рабілі навагоднія маскі, а таксама прадумалі танцавальныя гульні, з якімі выступілі на Дне навагодняга касцюма ў школе. На працягу снежня было выканана заданне «Рабінзанаўскі каляндар». А фіналам стаў шыфр ад Рабінзона, які хлопцы разгадалі пры дапамозе «Семафорнай азбукі». Прыгоды працягваюцца!

 

 

Добавить комментарий