ШАГ: акцыя «Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца Зямля «(да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня)
10 чэрвеня ў лагеры прайшла акцыя «Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца Зямля «, якая была прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя і праводзілася ў рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна. Хлопчыкі і дзяўчынкі спачатку абмеркавалі пытанні экалогіі, затым праглядзелі мультсерыял «Каманда 99» і распрацавалі плакаты з запрашэннем берагчы родную Зямлю.
Сонечныя прыгоды. 1 перыяд «Падарожжа пачынаецца»
Турыстычны паход «Добры дзень, Ясельда!»
Акцыя «Беларусь супраць тытуню»
З 20 мая па 26 мая ў школе праходзіў Тыдзень турызму і краязнаўства
Для вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая Беларусь», старэйшыя сустрэліся на віктарыне “Сцяжынкамі роднага краю”. На працягу тыдня працавала інтэрактыўная выстава «Вядомыя месцы нашай краіны, якія абавязкова неабходна наведаць». Усе жадаючыя маглі наведаць кніжкую выставу “Любі і ведай свой край”. Завяршыўся тыдзень майстар-класам «Юныя турысты».