Падрыхтоўка да ЦТ
Графік правядзення дадатковых заняткаў
для выпускнікоў 2020 года па падрыхтоўцы да ЦТ
Графік правядзення дадатковых заняткаў
для выпускнікоў 2020 года па падрыхтоўцы да ЦТ
Выхаванцы лагера далучыліся да Дзен энергіі, якія праходзілі ў Пружанскім раёне з 8 па 14 ліпеня. Хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся на гадзіне зносін «Навошта эканоміць энергарэсурсы», а пасля прагляду мультфільма «Каманда 99», прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Энергазберажэнне, экалогія, захаванне клімату» і правялі акцыію «Беражыце…».
З 8 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць прышкольны лагер «Сонейка». Змена «ЛЕТО в формате 3Д…ДЕТИ!ДЕНЬ!ДЕЛО!» абяцае быць цікавай і захапляльнай, таму што кожныя два дні ў дзяцей з’яўляецца шыфр, які неабходна разгадаць, выканаўшы заданні, і такім чынам разгадаць сакрэт «дела».
Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» адкрылі ўрокі мужнасці “Горад Пружаны і Вялікая Айчынная вайна”, падчас якіх вучні пазнаёміліся з ваенным жыццём Пружанскай зямлі.Напрыканцы урока кожны клас атрымаў чыстую салдацкую хусцінку і 6 мая новыя рознакаляровыя хусцінкі былі дабаўлены ў палатно, якое ў мінулым годзе пачалі весці піянеры школы. Вучні пачатковых класаў у сваіх класах наладзілі выставы малюнкаў “Перамогай скончылася вайна”, а вучні з 5 па 11 клас пабывалі ў ролі рэдактараў і выдалі газеты “Галоўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны”