Сонечныя прыгоды. 1 перыяд «Падарожжа пачынаецца»

7 ліпеня прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў дзверы для 45 хлопчыкаў і дзяўчынак. Першыя тры дні ў лагеры прайшлі пад дэвізам «Падарожжа пачынаецца». На працягу змены старэйшыя атрады будуць падарожнічаць па творчай , а малодшыя — па спартыўнай Беларусі. Таксама хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць спартыўныя спаборніцтвы, інтэрактыўныя гульні, конкурсы, прагулкі і экскурсіі. Першы перыяд лагера завяршыўся святам адкрыцця змены, дзе кожнаму выхаванцу быў павязаны гальштук колера свайго атрада. Падарожжа па лету і па Беларусі толькі пачынаецца!

Добавить комментарий