Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

На апошні званок 29 мая ў школе сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі і госці.
Свята пачалося з віншавання дырэктара ўстановы адукацыі Сідарук Н.М. з заканчэннем 2020/2021 навучальнага года і ўручэння лепшым вучням  дыпломаў раённых і абласных творчых і інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, а працягнулася творчым падарункам выпускнікам ад першакласнікаў. Песні пра Год народнага адзінства, вершы пра лета, перадача ключа ведаў ад адзінаццацікласнікаў дзесяцікласнікам, выдатнікам вучобы, песня ад выпускнікоў і апошні званок, які  абвясціў аб пачатку лета 2021 г.

Добавить комментарий