Суботні дзень здароўя
У першы дзень здароўя гэтага навучальнага года прайшоў традыцыйны майстар-клас «Як захаваць сваю асанку правільнай».
У першы дзень здароўя гэтага навучальнага года прайшоў традыцыйны майстар-клас «Як захаваць сваю асанку правільнай».
Сучасны школьнік, на думку дыетолагаў, павінен есці не менш як чатыры разы ў дзень, прычым на сняданак, абед і вячэру абавязкова павінна быць гарачая страва. Для расту арганізма абавязковымі з’яўляюцца малако, тварог, сыр, кісламалочныя прадукты – крыніцы кальцыя і бялку. Дэфіцыт кальцыя і фосфару таксама дапамогуць папоўніць рыбныя стравы. У якасці гарніру лепш выкарыстаць не бульбу ці макароны, а тушаную або вараную гародніну (капусту, буракі, цыбулю, моркву, капусту). За дзень школьнікі павінны выпіваць не менш за адзін літр вадкасці, але не газаванай вады, а фруктовых ці агароднінных сокаў. У ранішні сняданак школьнікаў павінны абавязкова ўваходзіць хлебабулачныя вырабы, кашы (аўсянка зарэкамендавала сябе лепш за ўсіх), макароны, свежая гародніна, з садавіны – яблыкі, яны багатыя клятчаткай і пекцінам. Гэта складаныя формы вугляводаў, запас якiх неабходны дзіцяці. Астатнія вугляводы лепш размеркаваць на прамежкавыя прыёмы на працягу школьнага дня: фруктовыя напоі, чай, кава, булачкі, печыва, цукеркі забяспечаць пастаяннае паступленне свежых порцый глюкозы ў кроў. Усе гэта будзе стымуляваць разумовую актыўнасць школьнікаў.
ПРАВІЛЫ ЗДАРОВАГА ХАРЧАВАННЯ:
РЭКАМЕНДАЦЫІ:
8-10 верасня на базе НДЦ «Зубронак» з нагоды святкавання 30-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй прайшоў II рэспубліканскі форум лідараў ГА «БРПА» «Піянерскія інавацыі 3.0». Пружанскі раён на форуме прадстаўлялі Фядотава А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» і Зубко А.А., культарганізатар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны».
Першая субота навучальнага года была прысвечана бяспецы на дарозе. Гульневы занятак “Урокі цетухны Савы па Правілах дарожнага руху” сабраў вучняў пачатковых класаў, а старэйшыя наведалі гульню-конкурс “Пажарны эрудыт”.