ІІ рэспубліканскі форум лідэраў ГА «БРПА» Піянерскія інавацыі 3.0″ у НДЦ «Зубронак»

8-10 верасня на базе НДЦ «Зубронак» з нагоды святкавання 30-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй прайшоў II рэспубліканскі форум лідараў ГА «БРПА» «Піянерскія інавацыі 3.0». Пружанскі раён на форуме прадстаўлялі Фядотава А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» і Зубко А.А., культарганізатар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны». На працягу трох дзён важатыя з усёй Рэспублікі прымалі ўдзел у насычанай адукацыйнай і забаўляльнай праграме піянерскага свята. Падчас форуму была прэзентавана новая песня Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Тэрыторыя дзяцінства». Трэк можна паслухаць у сацыяльных сетках БРПА.

Добавить комментарий