Акцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»
Міжнародны дзень міру — заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН свята — штогод адзначаюць 21 верасня ў розных краінах свету. Ён заклікае да усталяванню міру на Зямлі і адмовы ад гвалту. Сёння ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Дзень міру дзеля міру на Зямлі», а піянеры правялі для ўсіх акцыю «голуб свету», дзе кожны жадаючы змог размясціць «голуба свету » са сваімі пажаданнямі дарослым і дзецям усёй планеты.
Экскурс у мінулае “Вялікія грамадзяне нашай краіны” ў рамках акцыі «Я ганаруся, што я — грамадзянін сваёй краіны»
ШАГ: інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства»
ШАГ. 9 клас. «Пачатак Другой сусветнай вайны»
16 верасня вучні 9 класа правялі ШАГ па тэме «Пачатак Другой сусветнай вайны». Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны»; «Паход савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь»; «Ўз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР».
Практычныя заняткі «Бяспечная дарога» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
У трэці чацвер верасня у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху вучні школы наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху, якія былі прысвечаны бяспечнай дарозе. Члены атрада ЮІД «Светлафор» нагадалі правілы дарожнага руху, а таксама правялі віктарыну на веданне дарожных знакаў і гульню «Пешаход-вадзіцель».
З Днём нараджэння, БРПА!
13 верасня піянерская дружына імя П. і. Клімука ярка і музычна сустрэла Дзень нараджэння БРПА. Дзень пачаўся з паштоўкі, дзе кожны мог пакінуць сваё пажаданне піянерскай арганізацыі, а прадоўжыўся раздачай міні-паштовак ад сімвала БРПА рысёнка Вогніка Таксама для піянераў прайшоў квэст «Маршруты Піянерыі», а завяршыўся дзень сумесным танцам. На працягу дня працавала фотазона «БРПА-тэрыторыя дзяцінства».
З 6 па 11 верасня ў школе прайшоў Тыдзень спорту і здароўя
З мэтай развіцця ў дзяцей пачуцця асабістай адказнасці за сваё здароўе, фарміравання культуры здаровага ладу жыцця, выхавання негатыўнага стаўлення да шкодных звычак ва ўстанове адукацыі з 6 верасня па 11 верасня прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. У рамках тыдня прайшоў круглы стол з удзелам трэнера па хакеі Клімаўца Дзмітрыя Ігаравіча. Падчас сустрэчы вучні пазнаёміліся з формай хакеіста, даведаліся больш пра сам хакей, а таксама ўзялі аўтографы.
З 6 па 11 верасня ў школе прайшоў Тыдзень «Мастацтва жыць»
Тыдзень па развіццю каштоўнасных адносін да жыцця «Мастацтва жыць» пачаўся з конкурсу малюнкаў “Я і свет вакол мяне”. На працяг у тыдня прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, інфармацыйная пляцоўка «Парады дзецям і падлеткам», занятак з элементамі трэнінгу “Жыццёвыя каштоўнасці”, Дзень здароўя. 10 верасня Савет старшакласнікаў аргранізаваў традыцыйную акцыю «Усмешка на дзень — усмешка на ўсё жыццё».
З 1 па 10 верасня ў школе прайшла Дэкада бяспечных паводзін у рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі»
Дэкада бяспечных паводзін у новым навучальным годзе пачалася з трэніровачнай эвакуацыі з будынка школы і вуснага часопіса «У новы навучальны год толькі з бяспечнымі паводзінамі». Падчас інфармацыйных гадзін “Бяспечныя паводзіны – адказныя паводзіны” вучні разам з класнымі кіраўнікамі прагаварылі правілы бяспечных паводзін у школе, дома, на дарозе.