Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях

Каманда школы «Ой, да ладно» 29 снежня прыняла ўдзел у традыцыйным Калядным турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.

Продолжить чтениеКалядны турнір па інтэлектуальных гульнях

Аднойчы пад Новы год

У гэтым навучальным годзе навагоднія ранішнікі прайшлі ў новым фармаце: кожны клас асабіста рыхтаваўся да праграмы, прадумваў конкурсы, упрыгожваў навагоднюю прыгажуню, шукаў навагоднія песні і танцы, але нязменным застаўся прыход галоўных навагодніх гасцей. Дзед Мароз і Снягурка паспелі загадаць загадкі, пагуляць у любімыя гульні Дзеда Мароза, патанцаваць і паспяваць, паслухаць вершы, а таксама ўручыць салодкія падаруначкі. З надыходзячым 2021 годам, школьная краіна.

Продолжить чтениеАднойчы пад Новы год

«Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

25 снежня вучаніца 4 класа Мелеш Валерыя наведала святочнае прадстаўленне «Добрае каралеўства Эльзы», якое прайшло на сцэне Гарадскога Палаца Культуры. Валерыя прыняла ўдзел у конкурсе для вучняў 1-4 класаў агульнаадукацыйных школ на лепшую навагоднюю казку «Зімовыя прыгоды Дзеда Мароза ў Пружанах», па выніках якога Дзед Мароз перадаў дзяўчынцы запрашэнне на свята. І як напісала сама Валерыя ў фінале казкі: «Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

Продолжить чтение«Верце ў цуды, тады ім прасцей адбывацца!»

Урок для V-VII класаў «Што такое інклюзія і чаму гэта важна?»

Сёння для вучняў V-VII класаў прайшоў урок па пытаннях інклюзіі дзяцей з інваліднасцю, прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інвалінднасцю. Падчас урока вучні пазнаёміліся з паняццем «інклюзія», «інклюзіўная адукацыя», а таксама абмеркавалі сувязь паміж ладам грамадства і магчымасцю паўнавартасна рэалізаваць патэнцыял кожнага.

Продолжить чтениеУрок для V-VII класаў «Што такое інклюзія і чаму гэта важна?»

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

22 снежня вучні 8 — 11 класаў сустрэліся на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма снежня «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: агляд «Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра»

21 снежня ў 5 — 7 класах прайшлі сустрэчы-агляды «Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра» у рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна. Вучні прыйшлі да высновы, што актыўны грамадзянін неабыякавы да таго, што адбываецца ў яго бліжэйшым асяроддзі, і гатовы прыкладаць намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепш.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: агляд «Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра»

Акцыя «Бяспечныя зімовыя канікулы» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў снежні быў прысвечаны бяспечным зімовым канікулам. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я, мае сябры і бяспечная дарога», наведалі інфармацыйныя гадзіны «Бяспечныя зімовыя канікулы. Дарога і вада». Таксама ў класах прайшлі інфармацыйныя веснікі «Бяспечныя зімовыя канікулы».

Продолжить чтениеАкцыя «Бяспечныя зімовыя канікулы» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

З 7 снежня па 12 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў

На працягу тыдня вучні школы знаёміліся, паўтаралі, вывучалі, абмяркоўвал, чыталі, малявалі правы чалавека. Тыдзень традыцыйна пачаўся з інфармацыйных гадзін  “10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека”.

Продолжить чтениеЗ 7 снежня па 12 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў

З 30 лістапада па 5 снежня ў школе праходзіў Тыдзень “Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

1 снежня прайшлі інфармацыйныя гадзіны “1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам”. Вучні пачатковых класаў наведалі класныя гадзіны “Хлопчыкам і дзяўчынкам пра бяду, імя якой ВІЧ”. Вучні 5 — 8 класа — класныя гадзіны “Гаворым пра ВІЧ. Усё ў тваіх руках ”.

Продолжить чтениеЗ 30 лістапада па 5 снежня ў школе праходзіў Тыдзень “Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)