З 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства
Тыдзень народнага адзінства пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны». Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў “Дзень народнага адзінства” , а вучні 5 — 11 класаў пісалі эсэ на тэму «Беларусь — гэта я, ты, мы…». Па выніках конкурсаў была зроблена тэматычная выстава, а лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства» у рамках работы ШАГа. Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём народнага адзінства.