Суботні дзень бяспечных паводзін

Мерапрыемствы суботы 23 кастрычніка завяршылі Тыдзень бяспечнага інтэрнэта. Для вучняў пачатковых класаў пайшлі гадзіна зносін “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэта” і віктарына “Што я ведаю пра бяспечную працу ў Інтэрнэце”, вучні 5 — 8 класаў разважалі пра карысць і шкоду Інтэрнэта падчас адкрытага мікрафона “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Інтэрнэт – гэта… Таксама сёння актыў піянерскай дружыны падрыхтаваў газету «Пётр Клімук — наш касманаўт».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

16 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень грамадскіх аб’яднанняў. Акцябраты сустрэліся на гадзіне зносін «Хто такія акцябраты?», а пасля здезйснілі прагулку «Акцябраты адкрываюць свет». Піянеры правялі інтэлектуальныя гульні «Што жадае стаць піянерам?», наведалі сайт і сацыяльныя сеткі ГА «БРПА» і разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю па ўборцы помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны «Абеліск».

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

Рэспубліканскі праект «Роднае-народнае»

Установа адукацыі далучылася да рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Роднае-народнае», мэтай якога стала фарміраванне ў моладзі любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі, беражлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, нацыянальных традыцый, развіццё сістэмы героіка-патрыятычнага выхавання моладзі.

Продолжить чтениеРэспубліканскі праект «Роднае-народнае»

Акцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»

Міжнародны дзень міру — заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН свята — штогод адзначаюць 21 верасня ў розных краінах свету. Ён заклікае да усталяванню міру на Зямлі і адмовы ад гвалту. Сёння ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Дзень міру дзеля міру на Зямлі», а піянеры правялі для ўсіх акцыю «голуб свету», дзе кожны жадаючы змог размясціць «голуба свету » са сваімі пажаданнямі дарослым і дзецям усёй планеты.

Продолжить чтениеАкцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»

З 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

Тыдзень народнага адзінства пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны». Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў  “Дзень народнага адзінства” , а вучні 5 — 11 класаў пісалі эсэ на тэму «Беларусь — гэта я, ты, мы…». Па выніках конкурсаў была зроблена тэматычная выстава, а лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства» у рамках работы ШАГа. Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём народнага адзінства.

Продолжить чтениеЗ 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

Суботні дзень народнага адзінства

Субота 18 верасня прайшла пад дэвізам «Адзінства — гэта мы!». Вучні прынялі ўдзел у спартландыі “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”, здзейснілі экскурс у мінулае “Вялікія грамадзяне нашай краіны” і пабывалі ў ролі мастакоў падчас конкурса малюнкаў “Моцная сям’я – моцная Беларусь”. Акцябраты і піянеры шукалі самых кемлівых і разумных падчас інтэлектуальна-забаўляльнага квіза «Беларусь — мая краіна».

Продолжить чтениеСуботні дзень народнага адзінства

З Днём нараджэння, БРПА!

13 верасня піянерская дружына імя П. і. Клімука ярка і музычна сустрэла Дзень нараджэння БРПА. Дзень пачаўся з паштоўкі, дзе кожны мог пакінуць сваё пажаданне піянерскай арганізацыі, а прадоўжыўся раздачай міні-паштовак ад сімвала БРПА рысёнка Вогніка Таксама для піянераў прайшоў квэст «Маршруты Піянерыі», а завяршыўся дзень сумесным танцам. На працягу дня працавала фотазона «БРПА-тэрыторыя дзяцінства».

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, БРПА!

Удзел у III Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць»

З 6 па 8 верасня намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА» Харэўская сярэдняя школа «Фядотава Аляксандра Аляксандраўна ў складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці стала ўдзельнікам III Рэспубліканскага форуму важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць», які праходзіў на базе НДЦ «Зубронак».

Продолжить чтениеУдзел у III Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць»