Удзел у III Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць»

З 6 па 8 верасня намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА» Харэўская сярэдняя школа «Фядотава Аляксандра Аляксандраўна ў складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці стала ўдзельнікам III Рэспубліканскага форуму важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць», які праходзіў на базе НДЦ «Зубронак». На працягу трох дзён важатыя наведвалі заняткі адукацыйнага модуля «Важаты будучыні», актывацыі «Краіна дзяцінства», размаўлялі, абменьваліся вопытам. Таксама ў рамках форуму адбылася «Сустрэча на ўсе 100» з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Калдубаем Аляксандрам Уладзіміравічам, дырэктарам НДЦ «Зубронак» Ануфрыевай Надзеяй Генадзьеўнай, старшынёй дзіцячай арганізацыі «Камалак» (Узбекістан) Холдаравай Індырай Абдукарымаўнай і лідарам БРПА Аляксандрай Ганчаровай. На сустрэчы Фядотава Аляксандра Аляксандраўна была ўзнагароджана падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, значны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё і станаўленне піянерскага руху краіны.

Добавить комментарий