Палескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»

У снежні юныя рабінзоны адправіліся ў падарожжа па краіне цудаў. Усё пачалося з «экстрэмальнай сітуацыі», дзе хлопцы павінны былі выбраць толькі 5 прадметаў для жыцця на незаселенай выспе. Працягнулася падарожжа «святочным калейдаскопам» , падчас якога акцябраты рабілі навагоднія маскі, а таксама прадумалі танцавальныя гульні, з якімі выступілі на Дне навагодняга касцюма ў школе. На працягу снежня было выканана заданне «Рабінзанаўскі каляндар». А фіналам стаў шыфр ад Рабінзона, які хлопцы разгадалі пры дапамозе «Семафорнай азбукі». Прыгоды працягваюцца!

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»

Цімураўцы.By.Лістапад. Фокусы

Лістападаўская сустрэча членаў атрада «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» была прысвечана фокусам. Піянеры склададалі партрэт сапраўднага фокусніка, даведвадліся сакрэты фокуснікаў, а таксама склалі скарбонку з фокусамі. На апошнім тыдні лістапада хлопчыкі і дзяўчынкі арганізавалі для акцябрат свята фокусаў. І кожны яшчэ раз паверыў у цуда!

 

 

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Лістапад. Фокусы

Палескія рабінзоны. Лістапад. «Кемлівасць»

Новы месяц прынёс акцябратам новыя выпрабаванні. Спачатку каманда «Дзьмухаўцы» вучыліся арыентавацца ў прыродзе, затым наведалі паляну кемлівых, дзе з літар лёгка склалі назвы раслін, жывёл і птушак. Падчас задання «Мова жэстаў» акцябраты жэстамі растлумачвалі «Пятніцам» фразы. Апошняе заданне «Крос Турызм» дазволіла камандзе знайсці новую падказку ў кабінеце №8. Усе заданні «Дзьмухаўцы» занатавалі ў дзённіку і ўжо гатовыя выконваць заданні снежня. Прыгоды працягваюцца!

 

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Лістапад. «Кемлівасць»

Піянерскі квіз

24 лістапада піянеры школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Піянерскі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Мультылэнд», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «6 фактаў аб…». Час гульні прайшоў весела, хутка, інтэлектуальна і цікава.

Продолжить чтениеПіянерскі квіз

Акцябрацкі квіз

23 лістада акцябраты школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Акцябрацкі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Прырода Беларусі», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «Стужка часу». Квіз для акцябрат праводзіў актыў школьнай піянерскай дружыны і члены ГА «БРСМ». Музычным падарункам для ўсіх стаў танец, у выкананні піянераў школы. Акцябраты весела, дружна і цікава правялі час.

Продолжить чтениеАкцябрацкі квіз

Суботні дзень малой радзімы

20 лістапада вучні школы наведалі Дзень малой радзімы. Для 5-8 класаў прайшла пазнавальная праграма “Загадкі Пружанскай зямлі”, кіналекторый “Пружанскі край з вышыні палёту птушак”. Вучні пачатковых класаў чыталі вершы, малявалі малюнкі пра малую радзіму, пра Беларусь. Таксама прайшлі спаборніцтвы па піянерболу. Старашакласнікі тым часам плённа працавалі на факультатывах. А каманда школы «Дзьмухаўцы» працавала над заданнямі лістапада для праекта «Палескія рабінзоны».

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Восеньскія прыгоды ў лагеры «Сонейка». Дзень 4

Чацвёрты дзень у лагеры стаў Днём пазнавальных канікул. Сёння выхаванцы згулялі ў «Піянерскі і акцябрацкі квізы», мультурокі «У краіне невывучаных урокаў», а таксама пазнаёміліся са знакамітымі дзецьмі Рэспублікі Беларусь падчас кіналекторыя. На працягу дня прайшоў чэмпіянат па настольных гульнях.

Продолжить чтениеВосеньскія прыгоды ў лагеры «Сонейка». Дзень 4

Палескія рабінзоны. Кастрычнік. «Востраў рабінзонаў»

У кастрычніку каманда акцябрат школы  «Дзьмухаўцы» пачала падарожжа па рэспубліканскай квэст-гульні з QR кодамі «Палескія рабінзоны». Першымі выпрабаваннямі стала стварэнне ўласнага вугалка рабінзонаў, з якім каманда справілася хутка. Далей усе разам афармлялі першыя старонкі дзённіка, і расшыфроўвалі пісьмо Рабінзона. Заданні»3DD» і «Восеньская прагулка» былі найбольш складанымі, але і цікавымі. Падказка з новым QR кодам была хутка знойдзена і цяпер акцябрат чакаюць новыя лістападаўскія выпрабаванні. Старт дадзены. Поўны наперад!

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Кастрычнік. «Востраў рабінзонаў»

Прыём у акцябраты

26 кастрычніка ў школе прайшло свята «Пасвячэнне ў акцябраты», на якім вучні 2 класса праходзілі выпрабаванні ў краіне Няведайкі і знаходзілі правілы акцябрат. Вучні 2 класса справіліся з усімі выпрабаваннямі, якія ім падрыхтавалі Адзінка, Двойкі, Памылка і Клякса. Павіншаваць новых членаў ГА «БРПА» прыйшлі Старшыня савета дружыны Скобля Аліна, якая ўручыла кожнаму акцябронку салодкую паштоўку. Ад імя членаў ГА «БРСМ» выступіла сакратар школы Жур Ангеліна, якая пажадала другакласнікам цікавых прыгод, добрага настрою, сяброўства, прыемных нечаканасцей і падаравала кожнаму карысныя падарункі.

Продолжить чтениеПрыём у акцябраты

Цімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Вось і адбылася першая сустрэча піянераў 8 класа на конкурсе «Цімураўцы.By», дэвіз якога «З дабром у сэрцы» . На працягу года каманда школы «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» будуць праходзіць навучанне па розных валанцёрскіх напрамках, што дапаможа прыдумаць унікальную праграму да Дня абароны дзяцей і стварыць незабыўны дзень для маленькіх жыхароў нашай Радзімы. На першым занятку піянеры даведаліся пра добраахвотніцтва, якое аб’ядноўвае неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак, пра рух ГА «БРСМ» «Добрае сэрца», а таксама стварылі партрэт сучаснага цімураўца.

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух