Суботні дзень малой радзімы

20 лістапада вучні школы наведалі Дзень малой радзімы. Для 5-8 класаў прайшла пазнавальная праграма “Загадкі Пружанскай зямлі”, кіналекторый “Пружанскі край з вышыні палёту птушак”. Вучні пачатковых класаў чыталі вершы, малявалі малюнкі пра малую радзіму, пра Беларусь. Таксама прайшлі спаборніцтвы па піянерболу. Старашакласнікі тым часам плённа працавалі на факультатывах. А каманда школы «Дзьмухаўцы» працавала над заданнямі лістапада для праекта «Палескія рабінзоны».

Добавить комментарий