Прыём у акцябраты

26 кастрычніка ў школе прайшло свята «Пасвячэнне ў акцябраты», на якім вучні 2 класса праходзілі выпрабаванні ў краіне Няведайкі і знаходзілі правілы акцябрат. Вучні 2 класса справіліся з усімі выпрабаваннямі, якія ім падрыхтавалі Адзінка, Двойкі, Памылка і Клякса. Павіншаваць новых членаў ГА «БРПА» прыйшлі Старшыня савета дружыны Скобля Аліна, якая ўручыла кожнаму акцябронку салодкую паштоўку. Ад імя членаў ГА «БРСМ» выступіла сакратар школы Жур Ангеліна, якая пажадала другакласнікам цікавых прыгод, добрага настрою, сяброўства, прыемных нечаканасцей і падаравала кожнаму карысныя падарункі. Фіналам мерапрыемства стала ўручэнне акцябрацкіх зорачак. Цяпер піянерская дружына імя П.І.Клімука папоўнілася новымі акцябратамі, якія разам з астатнімі членамі аб’яднання будуць падарожнічаць па краіне Піянерыі.

Добавить комментарий