Пазнай Беларусь. Снежань і «Арнамент»

Удзельнікі праекта «Пазнай Беларусь» Басак Марыя і Рустам Мірзаеў паспяхва выканалі заданне снежня і стварылі свае цацкі з выкарыстаннем беларускага арнаменту.

Продолжить чтениеПазнай Беларусь. Снежань і «Арнамент»

ЭкаЦімураўцы. Снежань і «Птушыная сталоўка»

 Заданне снежня «Птушыная сталоўка» для ЭкаЦімураўцаў-мурашоў гучала так: «Вывучыце птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адкажыце на пытанні віктарыны «Па старонках Чырвонай кнігі. Птаства».

Продолжить чтениеЭкаЦімураўцы. Снежань і «Птушыная сталоўка»

СуперЗорачка. Снежань і спартыўнае свята «Спартыўныя рабяты»

Заданнем снежня для каманды акцябрат «Дзьмухаўцы» стала спартыўнае свята «Спартыўныя рабяты». У гэтым месяцы «Дзьмухаўцы» спаборнічалі з камандай акцябрат 2 класа. Эстафета з мячамі, скачкі на скакалцы, бег у абручах — кожны конкурс стаў сапраўдным выпрабаваннем на сяброўства і ўзаемадапамогу для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. У выніку, перамогу атрымала каманда «Дзьмухаўцы». І цяпер нашы акцябраты — спартыўныя рабяты!

Продолжить чтениеСуперЗорачка. Снежань і спартыўнае свята «Спартыўныя рабяты»

Дружынныя этапы КВІЗаў

5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра, прайшлі забаўляльна-інтэлектуальныя гульні «Акцябрацкі квіз» і «Піянерскі квіз». Акцябраты і піянеры не толькі праверылі свае веды, але і весела правялі час.

 

Продолжить чтениеДружынныя этапы КВІЗаў

Пазнай Беларусь. Лістапад і «Прырода Беларусі»

Удзельнікі праекта «Пазнай Беларусь» Басак Марыя і Рустам Мірзаеў выканалі заданне лістапада і  пабывалі ў ролі паэтаў. Маша і Рустам склалі вершы пра беларускую прыроду і размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяналь сетцы «ВК».

Продолжить чтениеПазнай Беларусь. Лістапад і «Прырода Беларусі»

СуперЗорачка. Лістапад і квэст-гульня «Школьнае жыццё»

Каманда «Дзьмухаўцы» паспяхова справілася з заданнем лістапада і прайшла квэст-гульню «Школьнае жыццё». Самімі з сабой спаборнічаць не цікава, таму каманда запрасіла іншых акцябрат школы. Піянеры і члены БРСМ падрыхтавалі шмат выпрабаванняў, з якімі «дзьмухаўцы» Рыта, Дзяніс, Саша, Мацвей і Каця лёгка справіліся. І яшчэ раз даказалі, што АКЦЯБРАТЫ-ДРУЖНЫЯ РАБЯТЫ!

Продолжить чтениеСуперЗорачка. Лістапад і квэст-гульня «Школьнае жыццё»

ЭкаЦімураўцы. Лістапад і «Царства жывёл»

ЭкаЦімураўцы-мурашы паспяхова выканалі заданне лістапада і пабывалі ў Царстве жывёл. Спачатку яны адказалі на пытанні віктарыны, а затым вывучылі жывёльны свет Пружанскага раёна і стварылі карту добрых экалагічных спраў,каб дапамагчы дарослым захаваць жывёльны свет Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеЭкаЦімураўцы. Лістапад і «Царства жывёл»

Суботні дзень здароўя

Другая субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Сёння вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Што такое здароўе?” і пазнаёміліся падчас мультурока з рознымі відамі спорту. Старэйшыя прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — выбар маладых».

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя