Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

МЕРОПРИЯТИЯ

“Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін”

З нагоды адзінага дня прафілактыкі “Законапаслухмянасць – аснова адказных паводзін” адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з участковым інспектарам ІСН  Пружанскага РАУС Анур’евым Я.В. Інспектар паведаміў пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць пры здзяйсненні правапарушэнняў, а таксама адказаў на пытанні вучняў.

                                                                                                                                             

Віншуем з Днём настаўніка

“Віншуем з Днём настаўніка!”. Менавіта з такіх слоў пачалася раніца для ўсіх настаўнікаў Хараўской сярэдняй школы. Ім уручалі запрашальныя білеты на канцэрт і выцягнуць са скрыначкі цікавы падаруначак. На перапынках на калідорах гучалі песні пра настаўнікаў і працавала фотазона, дзе кожны жадаючы мог зрабіць фота аб сённяшнім дне на памяць. А завяршыўся дзень святочным канцэртам, які падрыхтавалі вучні школы.

У добры шлях, першакласнікі!

28 верасня вучні першага класа разам з настаўніцай хваляваліся як ніколі. Іх прымалі ў першакласнікі. Да хлопчыкаў і дзяўчынак наведаліся ў госці і Незнайка, і Шапакляк, і мудрая Сава, якая ўручыла першакласнікам медалі. Сюрпрызам для першакласнікаў стаў прыход іх выхавацельніцы з дзіцячага садка. Усе дарослыя пажадалі першакласнікам здароўя, добрых адзнак і паслухмянасці. У добры шлях, першакласнікі!

Субота 23 верасня прайшла пад дэвізам “Давайце жыць мірна”

Гэтая школьная субота была прысвечана Суственаму дню міра, які адзначалі многія краіны свету 21 верасня. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні па станцыях “Падарожжа па краіне дабрыні і міра”, а старэйшыя падарожнічалі па краіне талерантнасці. Для самых малодшых у бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Па краіне Чукокіі” па творам К.І.Чукоўскага. Гадзіна зносін “Шчасце жыць пад мірным небам” яшчэ раз дапамагла вучням усвядоміць, што самае галоўнае на свеце – мір, згода паміж людзьмі.

З 15 верасня па 22 верасня ў школе прайшоў тыдзень экалогіі

Напрацягу тыдня вучні школы прымалі ўдзел у розных “экалагічных” мерапрыемствах. На інфармацыйных гадзінах класныя кіраўнікі расказалі пра становішча сучаснай экалогіі ў свеце, а таксама ў нашай краіне. У сераду ўсіх прыхільнікаў экалогіі сабраў экалагічны брэйн-рынг. Таксама вучні 5 – 11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Планета вачамі дзяцей, дзе першае месца раздялілі 5 і 9 класы.

Напряцягу тыдня на другім паверсе школы працавалі выставы конкурса вырабаў з прыроднага матэрыялу “Каралева Восень” і конкурса вырабаў з адходаў “Адходы ў даходы”. Лепшымі сярод вырабаў з прыроднага матэрыялу сталі кракадзіл Гена (аўтары Барысевіч Ангеліна і Менешава Эмілія, вучаніцы 7 класа), а таксама дрэва вучняў 1 класа і экспазіцыя Мірзаева Рустама, вучня 4 класа. Сярод вырабаў з адходаў лепшым стаў кошык з кветкамі Бескаравайнай Дар’і, вучаніцы 8 класа.

У чацвер і пятніцу працавала выстава “Насякомыя з усяго свету”, дзе вучні змаглі пазнаёміцца з насякомымі калекцыі “Насякомыя і іх знаёмыя”.  Завяршыла тыдзень экалогіі онлайн-віктарына “Па сцяжыках экалогіі, дзе лепшымі сталі сярод вучняў пачатковых класаў Вахновіч Антон і Вашчук Віталій, вучні 2 класа, Вашчук Ілля, вучань 4 класа; сярод вучняў 5 – 8 класа – Павел Губарык і Максім Шалкоўскі, вучні 6 класа, сярод вучняў 9 – 11 класа – Сарока Кірыл, вучань 9 класа.

22 верасня вучні школы прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля”

 

Пачаўся дзень з інфармацыйных хвілінак пра Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, які праходзіць з 15 верасня па 22 верасня, і пра Сусветны дзень без аўтамабіля, які адзначаецца 22 верасня. Усе жадаючыя прынеслі свае малюнкі на конкурс “Веласіпед будучага”. Вучні 5–7 дыскусіравалі на тэму “Аўтамабілі. За і супраць”. Таксама напрацягу тыдня працавала інфармацыйная пляцоўка “22 верасня – Сустветны дзень без аўтамабіля”. І нягледзячы на тое, што зараз дзеці перамяшчаюцца пешшу альбо на веласіпедах, калі яны стануць даролымі, ужо будуць ведаць пра Сусветны дзень без аўтамабіля, часцей пакідаць свае аўтамабілі на прыпынку і хадзіць пешшу, ездзіць на веласіпедзе альбо на грамадскім транспарце.

 

20 верасня Савет Старшакласнікаў правёў у школе Дзень пазітыву і добрага настрою

Што можа быць лепей за ўсмешку? Правільна! Дзве усмешкі! А ўявіце сабе, што гэтых усмешак больш за сотню??? Ці бывае такое? Канечне, бывае! Сёння ў Хараўской сярэдняй школе Савет Старшакласнікаў начале з педагогам сацыяльным Калюта А.Я. і намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотавай А.А. правялі Дзень пазітыву і добрага настрою. Раніцай на дзвярах школы з’явіўся малюнак з надпісам “Уваход у школу без усмешкі і добрага настрою забаронены! Усміхніся і праходзь!”. Затым усіх аматараў пачытаць чакалі анекдоты пра школьнае жыццё, якія размясціліся на стэндах школы. На працягу дня на перапынках у спартыўнай зале праводзіліся конкурсы: самыя маленькія вучні прынялі ўдзел у конкурсе на самалёцік, які заляціць далей за усіх, старэйшыя спаборнічалі ў надзіманні вялікіх мыльных бурбалак, а таксама шукалі лепшага ў надзіманні найбольшай колькасці мыльных бурбалак за адзін раз. Пераможцы былі ўзнагароджаны паветранымі шарыкамі, а ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць запусціць караблік з добрымі пажаданнямі вучням і настаўнікам школы ў возера добрых пажаданняў. Але і гэта яшчэ не ўсе. На Дзень пазітыву і добрага настрою ў школу завітаў Паляваныч (лялька-марыянетка), які прапанаваў усім жадаючым выцягнуць з кулька салодкае пажаданне. Завітаў Паляваныч і да дырэктара школы, і ў настаўніцкую, і ў кожны клас. На развітанне папрасіў у дзетак і дарослых, каб яны часцей усміхаліся. Усе паабяцалі яму, што так і будзе.

 

Фільм “Першадрук” пабываў і ў Хараўской сярэдняй школе

20 верасня вучні школы сабраліся на прагляд дакументальнага фільма “Першадрук”, які прывезлі з горада Пружаны работнікі кінатэатра “Спадарожнік”. Фільм “Першадрук” прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і распавядае пра жыцце Францыска Скарыны. 40 хвілін праляцелі вельмі хутка і цікава: хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі дарогамі жыцця беларускага першадрукара, паспрабавалі паглядзець на Скарыну, як на асобу сучаснаці. І самае галоўнае, упэўніліся, што ідэі і прынцыпы першадрукара жывуць і сёння.