Акцыя «Цуды на Каляды»

Члены ГА «БРСМ» сумесна з членамі ГА «БРПА» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная рукавічка, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Віншаванні прымалі Неміровіч Нікіта і Воран Цімафей, якія навучаюцца дома.

Продолжить чтениеАкцыя «Цуды на Каляды»

Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень першы

26 снежня сваё падарожжа па зімовым прыгодам пачалі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на канікулах наведваюць прышкольны лагер «Сонейка.» Першы дзень атрымаўся яркім на добрыя эмоцыі. Пасля афармлення атрадных вугалкоў і падрыхтоўкі візітовак атрады чакалі ўрачыстае адкрыццё змены і танцавальны батл.

Продолжить чтениеЗімовыя прыгоды на канікулах. Дзень першы

Суботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці была насычана мерапрыемствамі пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах. Вучні школы наведалі мультурок “Пря бяспеку на зімовых канікулах”, сваю гульню “Правілы бяспекі”, а таксама творчыя майстэрні “Паштоўка на Новы год”. Таксама сёння школьная каманда «Ой, да ладно!» стала ўдзельнікам цырымоніі «Дараванне-2022».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Аб’яднанне па інтарэсах «Умелыя ручкі»

Хлопчыкі і дзяўчынкі 3-4 класаў у 2022/2023 навучальным годзе наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Умелыя ручкі», дзе не толькі вучацца рабіць сувеніры сваімі рукамі, але і даведваюцца пра гісторыю і асаблівасці таго ці іншага свята.

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Умелыя ручкі»

Акцыя «Піянеры запрашаюць у Новы год»

У апошнія дні ІІ чвэрці піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Піянеры запрашаюць у Новы год», дзякуючы якой у школе цяпер з’явілася 3 новых елачкі, а на іх 135 шарыкаў-пажаданняў — ад вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы.

Продолжить чтениеАкцыя «Піянеры запрашаюць у Новы год»

Дзень карнавальнага касцюма

Па традыцыі апошні дзень ІІ чвэрці ў школе быў аб’яўлены Днём карнавальнага касцюма, які ініцыіраваў Савет старшакласнікаў. Члена школьнага атраду правапарадку «Віцязі» былі адказныя за парадак падчас музычных школьных перапынкаў. Хто толькі сёння не прыйшоў у школу! А самае галоўнае, кожны герой змог зрабіць не толькі фотаздымак на памяць, але і падарыць прысутным трохі чараўніцва ў пераднавагодні час.

Продолжить чтениеДзень карнавальнага касцюма

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці). Актывісты ГА «БРСМ» пазнаёміць навучэнцаў са зместам трох інфармацыйных блокаў: «Без тэрміну даўніны (пошукавая і даследчая дзейнасць)»; «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»; «Гістарычная памяць-сувязь часоў і пакаленняў». Пасля ўсе разам паразважалі над выказваннем «Год гістарычнай памяці павінен ператварыцца ў стагоддзе гістарычнай памяці». Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)