Увага! У перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 на тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці.

Нет описания фото.

На тэрыторыі Пружанскага раёна ў перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці. Асноўная мэта названага комплексу — узмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да ўчынення супрацьпраўных учынкаў, а таксама правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, мінімізацыя прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі.

Продолжить чтениеУвага! У перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 на тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці.

«Маладзёжны квіз» сабраў членаў школьнай пярвічнай агранізацыі ГА «БРСМ»

 28 лістапада члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Маладзёжны квіз». Пяць каманд спрачалася за званне самых кемлівых і хуткіх, а таксама самых дружных і разумных. У цікавай і шумнай барацьбе перамога засталася за камандай 10 класа. Арганізатарам квіза для старшакласнікаў сумесна з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай выступіў актыў піянерскай дружыны імя П.І.Клімука. Школьныя этапы «Акцябрацкага», «Піянерскага» і «Маладзёжнага» квізаў прайшлі, і надышоў час для падыхтоўкі на раённыя этапы. Пажадаем поспехаў усім прадстаўнікам каманд!

Продолжить чтение«Маладзёжны квіз» сабраў членаў школьнай пярвічнай агранізацыі ГА «БРСМ»

З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!»

Продолжить чтениеЗ 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

З 21 лістапада па 26 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Вучні на класных і інфармацыйных гадзінах нагадалі правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт. Таксама для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс загадак “Загадкі ад спадара Інтэрнэта”, вучні 5 — 7 класаў шукалі самых разумных падчас віктарыны «Бяспечны інтэрнэт», а вось старшакласнікі сустрэліся на прававой гасцёўні “Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт. Прававая адказнасць”. У рамках урокаў інфарматыкі адбыліся прафілактычныя гутаркі “Твая інфармацыйная бяспека”.

Продолжить чтениеЗ 21 лістапада па 26 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Экскурсія ў Камянецкую вежу і Камянецкі цэнтр бяспекі МНС

26 лістапада вучні школы з экускурсійнай праграмай наведалі музей «Камянецкая вежа», дзе пазнаёміліся з гісторыяй г.Камянца і Камянецкай вежы, а таксама здзейснілі падарожжа ў сярэднявечча. Пасля вучні пабылі ў Камянецкім цэнтры бяспекі МНС, дзе яшчэ раз паўтарылі і запомнілі правілы бяспечных паводзін.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Камянецкую вежу і Камянецкі цэнтр бяспекі МНС

Экскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

26 лістапада вучні школы сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне:па матэрыялах даследавання» ў Пружанскім палацыку, а таксама яшчэ раз прайшліся па пакоях музея-сядзібы «Пружанскі палацык» — адзінай ў Беларусі сядзібе стылю мадэрн, якая не змянілася з часу пабудовы. Канцэпцыя экспазіцыі музея-рэстаўрацыя інтэр’ераў шляхецкай сядзібы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стст.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў «Пружанскі палацык»: наведванне выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У чацвёртую суботу месяца школу наведалі мамы старшакласнікаў, для якіх прайшла свая гульня «Дарослыя або дзеці». У выніку перамогу атрымала каманда дзяцей, якім дарослыя саступілі некалькі балаў. Таксама сёння прайшлі гадзіна зносін “Сям’я – гэта…”, мультурок “Пра сям’ю і дабрыню”. Школьная каманда па інтэлектуальных гульнях «Ой, да ладненько» прыняла удзел у абласным сінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Аб’яднанне па інтарэсах «Чароўны мікрафон»

Усіх жадаючых займацца вакалам ў 2022/2023 навучальным годзе сабрала аб’яднанне па інтарэсах «Чароўны мікрафон». Хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца быць сапраўднымі спевакамі і ўжо выступаюць на школьных мерапрыемствах.

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Чароўны мікрафон»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў»

На чацвёртым тыдні лістапада вучні V-VII класаў правялі адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў» у рамках работы праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Перад вучнямі выступілі настаўніца замежнай мовы Раіса Васільеўна Кананюк, якая ўжо многа гадоў выкладае ў Хараўское школе і яна расказала пра мінулае школы, Скобля Юлія Мікалаеўна, цяпер настаўніца, а раней вучаніца школы. А пасля ўсе разам склалі плакаты на тэму «Якой будзе мая школа праз 10 гадоў».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў»