Сустрэча старшакласнікаў з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам

5 снежня старшакласнікі сустрэліся з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС В.М.Клімашэвічам, які расказаў пра ўмовы паступлення ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Таксама Віктар Мікалаевіч засяродзіў увагу вучняў на прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.

Продолжить чтениеСустрэча старшакласнікаў з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам

Прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна

5 снежня вучні 9-11 класаў сустрэліся на прафарынтацыйнай гутарцы са студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, выпускніцай школы Якуш Аленай. Яна расказала пра ўніверсітэт, пра навучанне на сацыяльна-педагагічным факультэце, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная сустрэча са студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна

Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Снежань. Тэрыторыя логікі

Снежань для акцябрат каманды «Летуценнікі», удзельнікаў рэспубліканскага акцябрацкага маршруту «Тэрыторыя дзяцінства», пачаўся з лагічных «выпрабаванняў». На тэрыторыі логікі сустрэліся каманды «Знайкі» і «Умкі». У журы былі запрошаны старшыня Савета дружыны імя П.І.Клімука Губарык Ганна і яе намеснік Казачэка Яна. Экспертам выступіў актывіст ГА «БРСМ» Арцём Зыбін. Каманды прайшлі праз 10 лагічных выпрабаванняў і перамогу з невялікім адрывам святкавала камада «Знайкі». Так весела, а самае галоўнае, карысна прайшоў другі занятак у акцябрят па маршруту «Тэрыторыя дзяцінства».

Продолжить чтениеРэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Снежань. Тэрыторыя логікі

Экскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

3 снежня члены Савета старшакласнікаў наведалі спектакль «Не пакідай мяне» ў Брэсцкім акадэмічны тэатр драмы. Спектакль створаны па п’есе сучаснага класіка беларускай драматургіі Аляксея Дудараваі прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А пасля вучні здзеснілі пешую экскурсію па г.Брэсту.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Традыцыйна ў канцы лістападу — пачатку снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу). Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Здароўе – гэта багацце!”, для вучняў пачатковых класаў прайшлі гадзіны зносін “Правілы асабістай гігіены». Старшакласнікі сабраліся на кіналекторыі “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”. 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДУ прайшла акцыя «Дзеці супраць злачынстваў,наркотыкаў і СНІДу”.

Продолжить чтениеЗ 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

3 снежня ў школе прайшлі віктарына “Пра здаровы лад жыцця”, лекцыя – прэзентацыя “Што я павінен ведаць пра СНІД”, майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”. Таксама сёння працягнула сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза.

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця