Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!

Продолжить чтениеЛепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе

Гадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

17 сакавіка ў класах прайшлі тэматычныя гадзіны зносін «Свет дарожных знакаў», на якіх вучні яшчэ раз успомнілі Правілы дарожнага руху, больш увагі надаючы дарожным знакам, а таксама пагутарылі аб Правілах дарожнага руху для ведасіпедыстаў, засяродзіўшы ўвагу на тым, што на дарозе можна рухацца на веласіпедзе толькі з 14 гадоў.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Мерапрыемствы ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны

1 сакавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны прайшла трэніровачная эвакуацыя з будынка школы. Таксама ў класах прайшлі мультурокі і кіналекторыі па правілах бяспечных паводзін. Класныя кіраўнікі яшчэ раз нагадалі вучням, што неабходна рабіць падчас сігналу «Увага усім!». Усе жадаючыя на працягу дня ў кабінеце інфарматыкі мелі магчымасць практычна адпрацаваць атрыманыя навыкі падчас інтэрактыўнай гульні для навучання правілам паводзін у выпадку пажару.

Продолжить чтениеМерапрыемствы ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны

Выстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

19 студзеня ў школе была арганізавана выстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху. Падчас выставы вучні пазнаёміліся з кнігамі, у якіх можна знайсці цікавую інфармацыю аб паводзінах на дарозе і ўвогуле аб бяспечных паводзінах. У класах у гэты дзень таксама прайшлі гутаркі «Зімовым забавам на дарозе не месца».

 

 

Продолжить чтениеВыстава тэматычнай літаратуры “У гасцях у Святлафора” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Электрабяспека для школьнікаў

Электрычнасць трывала ўвайшла ў наш быт. У дамашнім ужытку ўсё большае прымяненне знаходзяць прыборы, апараты, механізмы, якія значна аблягчаюць працу, ствараюць зручнасці для насельніцтва. Няма такога дома, дзе б ні было бытавых электрапрыбораў: халадзільніка, тэлевізара, камп’ютара, пыласоса, праса і іншых. У кожнай школе ёсць майстэрні, лабараторыі, вучэбныя кабінеты, у якіх устаноўлена электрычнае абсталяванне, тэхнічныя сродкі навучання. Пры нармальнай рабоце і правільнай эксплуатацыі гэтыя прыборы бяспечныя. Але электрычная энергія тоіць у сабе смяротную небяспеку для жыцця, калі парушаюцца правілы яе выкарыстання. Яна павялічваецца тым, што пры карыстанні электрычным абсталяваннем на пагрозу небяспекі органы пачуццяў не рэагуюць. Калі від транспарту, які набліжаецца, пах газу, часткі машын, якія круцяцца, звычайна прымушаюць нас прыняць неабходныя меры перасцярогі, то для выяўлення на адлегласці электрычнага току ў чалавека няма спецыяльнага органа пачуццяў – электрычны ток паражае раптоўна. Тут пагроза дае аб сабе знаць толькі пасля таго, калі чалавек аказаўся пад уздзеяннем электрычнага току. Невыкананне правілаў бяспекі пры карыстанні электрычнымі прыборамі, а таксама побач з энергетычнымі аб’ектамі прыводзіць да няшчасных выпадкаў. На жаль, працягваюць адбывацца няшчасныя выпадкі з дзецьмі, звязаныя з паражэннем электрычным токам.

Каб засцерагчы сябе і іншых ад няшчасных выпадкаў, трэба добра запомніць, што КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

гуляць паблізу паветраных ліній электраперадачы і падстанцый;

– рабіць накіды на правады паветраных ліній, запускаць паблізу іх паветранага змея;

– залазіць на апоры паветраных ліній і мачтавых падстанцый;

– пранікаць за агароджы і ўнутр падстанцый;

– адкрываць дзверцы электрычных шчытоў;

– залазіць на дахі дамоў, дрэвы, калі паблізу праходзяць лініі электраперадачы;

– падыходзіць да абарваных правадоў, датыкацца да іх.

Для папярэджання людзей на вонкавых частках электраўстановак прымацоўваюцца (ці наносяцца фарбай) засцерагальныя плакаты: «Высокае напружанне – небяспека для жыцця», «Пад напружаннем – небяспечна для жыцця». Усе гэтыя плакаты папярэджваюць аб рэальнай пагрозе для жыцця. Запомніце, што не на ўсіх апорах і электраўстаноўках ёсць плакаты, аднак іх адсутнасць не азначае, што электраўстаноўкі без напружання.

НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ, што смяротна небяспечна не толькі датыкацца, але і падыходіць бліжэй чым на 8 метраў да абарванага провада электраперадачы, які ляжыць на зямлі. Нельга штосьці вешаць на электраправодку, зафарбоўваць і забельваць, заклейваць паперай, шпалерамі, замацоўваць правады цвікамі – гэта можа прывесці да парушэння ізаляцыі.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА карыстацца прыборамі з пашкоджанай ізаляцыяй, выключальнікамі, штэпсельнымі разеткамі, вілкамі з пашкоджанымі карпусамі. Недапушчальна пакідаць без нагляду ўключаныя электранагравальныя прыборы, устанаўліваць іх паблізу лёгказагаральных прадметаў. Асобую небяспеку прадстаўляе датыканне да асвятляльнай арматуры мокрымі рукамі.

Будзьце ўважлівымі пры карыстанні электрычнай энергіяй і строга выконвайце правілы электрабяспекі, дзе б вы ні знаходзіліся. Не падвяргайце небяспецы сваё жыццё і патрабуйце выканання мер перасцярогі ад усіх акружаючых.

ПАМЯТАЙЦЕ! Толькі пры правільным карыстанні электрычны ток бяспечны.

Продолжить чтениеЭлектрабяспека для школьнікаў