Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

З 20 лістапада па 24 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. Для пачатковых класаў актывісты піянерскай арганізацыі школы падрыхтавалі конкурс загадак «Дзецям — пра бяспечны Інтэрнэт», класныя кіраўнікі правялі класныя гадзіны па тэме «Бяспека ў Інтэрнэце», а сацыялны педагог падрыхтавала прававую гасцёўню для старшакласнікаў «Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт — прававая адказнасць».

Добавить комментарий