Мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

У рамках  Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу на працягу лістапада-снежня праходзілі наступныя мерапрыемствы па тэме: класныя гадзіны “Гаворым пра ВІЧ”, спартландыя “Небяспека –СНІД”, творчы конкурс  малюнка, плаката па праблеме ВІЧ / СНІД “Небяспека –СНІД”, прайшоў інфармацыйны дзень па прафілактыцы ВІЧ- інфекцыі, фарміраванні адказных адносін да здароўя, талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ, для членаў калектыва, актывісты ГА «БРСМ» распаўсюджвалі інфармацыйна-адукацыйныя памяткі па праблеме ВІЧ / СНІД сярод насельніцтва, вучні нведвалі выставу ў школьнай бібліятэцы  “ВІЧ/СНІД – ведай і жыві”, а таксама размяшчалася на сайце ўстановы адукацыі інфармацыя аб мерапрыемствах, праведзеных да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.

Добавить комментарий