Піянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.

Продолжить чтениеПіянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

Удзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

Піянеры школы (Саўчук Яўгеній, вучань 8 класа; Губарык Ганна, Чуеў Данііл, Аліфірук Уладзіслаў, Ліштван Лізавета, вучні 7 класа; Усік Іван, Андрусевіч Мацвей, Цямчык Улляна, Ліпіч Вераніка, Кучын Міхаіл, вучні 5 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».

Продолжить чтениеУдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

З 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».

Продолжить чтениеЗ 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Традыцыйна тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» завяршаецца фестывалем ваеннай песні. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. На сцэне прагучалі не толькі ваенныя песні мінулых гадоў, але і песні пра мір на зямлі, пра памяць аб вайне. Лепшымі ў пачатковых класах сталі 2 клас і 3 клас. Сярод 5 — 11 клас перамога была ў 7 класа, 9 класа і зборнай 7 -10 класаў. Лепшыя выканаўцы таксама былі адзначаны дыпломамі.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Адзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

Удзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»

Каманда піянераў школы «Разам весялей» прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вогнік запрашае сяброў». ДЗяўчынкі падрыхтавалі музычную кампазіцыю ў намінацыі «Сцяг-шоу».

Продолжить чтениеУдзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

25 лютага акцябраты разам з мамамі сустрэліся на спартыўным свяце «Мама і я — спартыўная сям’я». Гэта стала адным з заданняў лютага ў рэспубліканскім праекце «Тэрыторыя дзяцінства» ГА «БРПА». Таксама сёння прайшла пазнавальная праграма “Традыцыі сям’і – традыцыі краіны” і гадзіна сумесных чытанняў “Сямейныя гісторыі”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Акцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

24 лютага актыў ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» падтрымалі ініцыятыву каманды акцябрат, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства» і правялі акцыю «Дзякуй» для ўсіх вучняў і работнікаў школы. Кожны жадаючы змог узяць гатовую паштоўку і падпісаць яе, а дома яшчэ раз выказаць словы падзякі родным людзям.

Продолжить чтениеАкцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

Піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

9 лютага піянеры школы сабраліся на піянерскі збор, які быў прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір і роўнасць на зямлі. Пасля ўрачыстай лінейкі Савет дружыны запасіў ўсіх на літаратурна-музычную кампазіцыю «Маленкія героі вялікай вайны». Вечна будзе жыць памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму.

Продолжить чтениеПіянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста