Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Традыцыйна тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» завяршаецца фестывалем ваеннай песні. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. На сцэне прагучалі не толькі ваенныя песні мінулых гадоў, але і песні пра мір на зямлі, пра памяць аб вайне. Лепшымі ў пачатковых класах сталі 2 клас і 3 клас. Сярод 5 — 11 клас перамога была ў 7 класа, 9 класа і зборнай 7 -10 класаў. Лепшыя выканаўцы таксама былі адзначаны дыпломамі.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Адзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Нам мір завешчана берагчы»

Удзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»

Каманда піянераў школы «Разам весялей» прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Вогнік запрашае сяброў». ДЗяўчынкі падрыхтавалі музычную кампазіцыю ў намінацыі «Сцяг-шоу».

Продолжить чтениеУдзел у раённым этапе конкурсу «Вогнік запрашае сяброў»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

25 лютага акцябраты разам з мамамі сустрэліся на спартыўным свяце «Мама і я — спартыўная сям’я». Гэта стала адным з заданняў лютага ў рэспубліканскім праекце «Тэрыторыя дзяцінства» ГА «БРПА». Таксама сёння прайшла пазнавальная праграма “Традыцыі сям’і – традыцыі краіны” і гадзіна сумесных чытанняў “Сямейныя гісторыі”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Акцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

24 лютага актыў ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» падтрымалі ініцыятыву каманды акцябрат, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства» і правялі акцыю «Дзякуй» для ўсіх вучняў і работнікаў школы. Кожны жадаючы змог узяць гатовую паштоўку і падпісаць яе, а дома яшчэ раз выказаць словы падзякі родным людзям.

Продолжить чтениеАкцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

Піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

9 лютага піянеры школы сабраліся на піянерскі збор, які быў прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір і роўнасць на зямлі. Пасля ўрачыстай лінейкі Савет дружыны запасіў ўсіх на літаратурна-музычную кампазіцыю «Маленкія героі вялікай вайны». Вечна будзе жыць памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму.

Продолжить чтениеПіянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

Урачысты прыём у члены ГА «БРСМ»

Дзень 24 студзеня для дзевяцікласнікаў школы запоўніцца назаўсёды. Сёння іх урачыста прымалі ў члены грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Пасля стоў віншавання дырэктара школы перад старшакласнікамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Момлік Аляксандр Канстанцінавіч і першы сакратар раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Апаляйчук Ульяна Васільеўна. Таксама словы віншавання гучалі ад сакратарам школьнай пярвічкі Ангеліны Жур і старшыні Савета дружыны імя П.І.Клімука Ганны Губарык. Таксама піянеры школы выступілі з канцэртнай праграмай. Пасля сустрэчы для вучняў 9 класа прайшла інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь», а вучні 10-11 класаў сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай  Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня.

Продолжить чтениеУрачысты прыём у члены ГА «БРСМ»

Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Студзень. Тэрыторыя здароўя

Падтрымліваць сваё здароўе — адна з асноўных абавязкаў кожнага чалавека! Таму самы час акцябратам успомніць пра тое, як гэта можна рабіць у паўсядзённым жыцці і выканаць трэцяе заданне акцябрацкага маршруту. 21 студзеня акцябраты школы прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — гэта здорава», які падрыхтавалі піянеры сумесна з членамі ГА «БРСМ». За парадак падчас правядзення гульні адказвалі члены школьнага атраду аховы правапарадку «Віцязі». Тры каманды акцябрат адправіліся ў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі Эрудыт, сустрэча з трыма Клавамі, «здаровыя» склады слоў і многае іншае. Каманда, якая атрымала больш за ўсіх здаравячкоў, хутчэй сабрала пазл і стала пераможцай гульні. Кожны ўдзельнік атрымаў карысны для здароўя і для вучобы падарункі.

Продолжить чтениеРэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Студзень. Тэрыторыя здароўя

Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»

Піянеры і актывісты ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых людзей у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Продолжить чтениеРэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»