Мы — акцябратамі сталі!

20 кастрычніка піянерская дружына імя П. Клімука папоўнілася. У рады піянерскай арганізацыі ўступілі вучні 2 класа. Разам з піянерамі будучыя акцябраты прайшлі перашкоды па сузор’ях «Радзімы», «Здароўя», «Вясёлыя рабяты», «Сяброўства», дзе даказалі ўсім прысутным аб тым, что яны гатовы быць заўсёды першымі, дапамагаць ва ўсіх справах, ніколі не кінуць адзін аднаго ў бядзе. Закончылася свята ўрачыстым абяцаннем нашых акцябрат.

Продолжить чтениеМы — акцябратамі сталі!

Свята першага званка

1 верасня  ў 9.00 Хараўская сярэдняя школа па традыцыі сабрала вучняў, бацькоў, гасцей на свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных выступіў кіраўнік спраў Хараўскога сельскага выканаўчага камітэту Макарэвіч Аляксандра Аляксандраўна і намеснік дырэктара ААТ «Агра -Калядзічы» Гук Аляксандр Васільевіч.

Продолжить чтениеСвята першага званка

Актыў піянерскай дружыны імя П.І.Клімука прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Памяць Перамогі»

на фото

Продолжить чтениеАктыў піянерскай дружыны імя П.І.Клімука прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Памяць Перамогі»

Удзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

20 чэрвеня актывісты піянерскай дружыны імя П.і. Клімука разам з актывам ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік», якая праходзіла ў рамках Тыдня моладзі. Актывісты парадавалі ўсіх танцам «Тэрыторыя дзяцінства», а затым выступілі валанцёрамі на пляцоўках. Свята прайшло ярка, цікава, весела і разам з БРПА.

Продолжить чтениеУдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

Апошні званок для ІХ і ХІ класаў

25 мая для выпускнікоў ІХ і ХІ класаў прагучаў апошні званок. Словы віншавання бацькам, выпускнікам, педагагічнаму калектыву прагучалі ад Пстыга Алены Грыгор’еўны, старшыні Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта, і дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны. Творчы падарунак падрыхтавалі вучні пачатковых класаў, а таксама актыў піянерскай дружыны і актыў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеАпошні званок для ІХ і ХІ класаў

Лепшая дружына Пружанскага раёна — наша!

20 мая ўпершыню прайшоў фінал раённага конкурсу на лепшую піянерскую дружыну «Мы выбіраем БРПА». Сёння нашы акцябраты і піянеры разам са старэйшым важатым Фядотавай Аляксандрай Аляксандраўнай годна прадставілі дружыну і павезлі дадому пераходны кубак «Правафлангавая піянерская дружына Пружанскага раёна». Акцябраты і піянеры ўсёй дружынай як заўсёды актыўна правялі гэты навучальны год, прынялі ўдзел і атрымалі перамогі ў многіх конкурсах БРПА… і яшчэ раз даказалі, што лепшая дружына Пружанскага раёна-дружына імя П.І.Клімука.

Продолжить чтениеЛепшая дружына Пружанскага раёна — наша!

Піянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.

Продолжить чтениеПіянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

Удзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

Піянеры школы (Саўчук Яўгеній, вучань 8 класа; Губарык Ганна, Чуеў Данііл, Аліфірук Уладзіслаў, Ліштван Лізавета, вучні 7 класа; Усік Іван, Андрусевіч Мацвей, Цямчык Улляна, Ліпіч Вераніка, Кучын Міхаіл, вучні 5 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».

Продолжить чтениеУдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

З 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».

Продолжить чтениеЗ 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»