Лепшая дружына Пружанскага раёна — наша!

20 мая ўпершыню прайшоў фінал раённага конкурсу на лепшую піянерскую дружыну «Мы выбіраем БРПА». Сёння нашы акцябраты і піянеры разам са старэйшым важатым Фядотавай Аляксандрай Аляксандраўнай годна прадставілі дружыну і павезлі дадому пераходны кубак «Правафлангавая піянерская дружына Пружанскага раёна». Акцябраты і піянеры ўсёй дружынай як заўсёды актыўна правялі гэты навучальны год, прынялі ўдзел і атрымалі перамогі ў многіх конкурсах БРПА… і яшчэ раз даказалі, што лепшая дружына Пружанскага раёна-дружына імя П.І.Клімука.

Добавить комментарий