Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у школе прайшла традыцыйная лінейка, на якой пасля слоў віншавання дырэктара, школьнікі і педагогі разам выканалі вгімн Рэспублікі Беларусь. Лінейка завяршылася музычным падарункам ад піянераў школьнай дружыны. Пасля лінейкі ў класах прайшлі адзіныя ўрокі «Дзень народнага адзінства», вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. На працягу дня жадаючыя маглі далучыцца да акцыі «Я-патрыёт», ініцытарам якой выступіла ГА «БРПА».   

Продолжить чтениеМерапрыемствы да Дня народнага адзінства

З Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 32-гі Дзень нараджэння, святочны і яркі. Таму аўторак у школе прайшоў святочна і ярка. Распачаўся дзень з акцыі «Салодкая паштоўка ад Вогніка», а працягнуўся працай фотазоны «З Днём нараджэння, БРПА!». Затым у піянерскай дружыне імя П.І.Клімука прайшоў піянерскі збор, дзе быў выбраны новы старшыня савета дружыны — Губарык Ганна. У святочнай абстаноўцы Скобля Аліна,якая ўжо стала членам ГА «БРСМ», павязала Ганне галстук лідара. Акцябрат і піянераў павіншавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава, сакратар ГА «БРСМ» школы Ангеліна Жур і  і талісман беларускай піянерыі — рысёнак Вогнік. Пасля збору ў рамках Тыдня народнага адзінства прайшоў квэст «У адзінстве — наш сіла», дзе прымалі ўдзел зборныя каманды акцябрат і піянераў, а капітанамі выступілі члены ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя