Літаратурны чэлендж #Льеццамова
Пiянеры дружыны iмя П.I.Клiмука Шолахава Кацярына і Казачэнка Яна прыняліудзел у лiтаратурным чэленджы #Льеццамова у рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне,мая родная мова».
Пiянеры дружыны iмя П.I.Клiмука Шолахава Кацярына і Казачэнка Яна прыняліудзел у лiтаратурным чэленджы #Льеццамова у рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне,мая родная мова».
Нас многа і мы разам! 17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Піянеры і акцябраты дружыны імя П.І.Клімука разам з членамі ГА «БРСМ» далучыліся да акцыі «Я-патрыёт».
16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у школе прайшла традыцыйная лінейка, на якой пасля слоў віншавання дырэктара, школьнікі і педагогі разам выканалі вгімн Рэспублікі Беларусь. Лінейка завяршылася музычным падарункам ад піянераў школьнай дружыны. Пасля лінейкі ў класах прайшлі адзіныя ўрокі «Дзень народнага адзінства», вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. На працягу дня жадаючыя маглі далучыцца да акцыі «Я-патрыёт», ініцытарам якой выступіла ГА «БРПА».
13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 32-гі Дзень нараджэння, святочны і яркі. Таму аўторак у школе прайшоў святочна і ярка. Распачаўся дзень з акцыі «Салодкая паштоўка ад Вогніка», а працягнуўся працай фотазоны «З Днём нараджэння, БРПА!». Затым у піянерскай дружыне імя П.І.Клімука прайшоў піянерскі збор, дзе быў выбраны новы старшыня савета дружыны — Губарык Ганна. У святочнай абстаноўцы Скобля Аліна,якая ўжо стала членам ГА «БРСМ», павязала Ганне галстук лідара. Акцябрат і піянераў павіншавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава, сакратар ГА «БРСМ» школы Ангеліна Жур і і талісман беларускай піянерыі — рысёнак Вогнік. Пасля збору ў рамках Тыдня народнага адзінства прайшоў квэст «У адзінстве — наш сіла», дзе прымалі ўдзел зборныя каманды акцябрат і піянераў, а капітанамі выступілі члены ГА «БРСМ».
Актывісты піянерскай дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прымеркаваным да жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна.
23 чэрвеня выхаванцы лагера «Сонейка» наведалі Школу Актыўнага Грамадзяніна. Сустрэча «Памяці герояў будзем дастойныя» праводзілася з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну на прыкладзе гераічных учынкаў людзей у ваенны час. Члены ГА «БРСМ» прачыталі вершы пра вайну, піянеры расказалі пра подзвігі сваіх равеснікаў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.
Аўторак 15 чэрвеня быў прысвечаны дзіцячай ініцыятыўнасці. Дэвізам дня сталі словы вядомай дзіцячай песні: «Будучыня за намі!». Сёння атрады самастойна спрабавалі правесці спартыўныя спаборніцтвы, акцябрат сабраў на гульнёвай праграме рысёнак Вогнік, а піянеры сустрэліся на гульнёвай праграме «У краіне Піянерыі». Таксама сёння дзеці-трэнеры праводзілі заняткі на творчых пляцоўках у рамках праекта «Роўны навучае роўнага».