Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У трэцюю суботу месяца піянеры і іх мамы сустрэліся на ітэлектульна-забаўляльнай гульні «Квіз для дзяцей і іх бацькоў». У цікавай і вясёлай барацьбе перамогу святкала каманда «Матылькі» ў складзе Івана Усіка і маці Наталлі Аляксандраўны, Данііла Чуева і маці Святланы Мікалаеўны, Ільі Ігнацьева і маці Марыны Мікалаеўны. Другое месца заняла каманда «Лісточкі» ў складзе Матвея Андрусевіча і маці Таццяны Яўгеньеўны і Сяргея Новіка і маці Кацярыны Іванаўны. Таксама сёння школьная каманда старшакласнікаў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым чэмпіянаце абласнога сінхроннага этапу па гульні “Што? Дзе? Калі?”, а вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню ў Палацы Культуры г.Пружаны.

Добавить комментарий