Удзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».
6 мая для вучняў 2 — 6 класаў прайшоў вусны часопіс “Праваслаўныя святыні беларускага народу” з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра праваслаўныя святыні Беларусі і змаглі задаць свае пытанні настаяцелю.
6 мая вучні школы наведалі фізкультурна-спартыўныя мерапрыемствы: майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”, гадзіну зносін “Навошта чалавеку здароўе?”, рухомыя гульні з мячом.
5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.
Па традыцыі да Дня Перамогі вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Салдацкі платок». Кожны клас маляваў кампазіцыю, у якой галоўным словам у 2023 годзе стала слова «Перамога». Атрыманыя работы былі далучаны да агульнай кампазіцыі, якая існуе з 2018 года.