Сустрэча старшакласнікаў з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС Віктарам Мікалаевічам Клімашэвічам
5 снежня старшакласнікі сустрэліся з начальнікам ІСН Пружанскага РАУС В.М.Клімашэвічам, які расказаў пра ўмовы паступлення ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Таксама Віктар Мікалаевіч засяродзіў увагу вучняў на прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.
Прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна
5 снежня вучні 9-11 класаў сустрэліся на прафарынтацыйнай гутарцы са студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, выпускніцай школы Якуш Аленай. Яна расказала пра ўніверсітэт, пра навучанне на сацыяльна-педагагічным факультэце, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.
Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Снежань. Тэрыторыя логікі
Снежань для акцябрат каманды «Летуценнікі», удзельнікаў рэспубліканскага акцябрацкага маршруту «Тэрыторыя дзяцінства», пачаўся з лагічных «выпрабаванняў». На тэрыторыі логікі сустрэліся каманды «Знайкі» і «Умкі». У журы былі запрошаны старшыня Савета дружыны імя П.І.Клімука Губарык Ганна і яе намеснік Казачэка Яна. Экспертам выступіў актывіст ГА «БРСМ» Арцём Зыбін. Каманды прайшлі праз 10 лагічных выпрабаванняў і перамогу з невялікім адрывам святкавала камада «Знайкі». Так весела, а самае галоўнае, карысна прайшоў другі занятак у акцябрят па маршруту «Тэрыторыя дзяцінства».
Экскурсія ў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
3 снежня члены Савета старшакласнікаў наведалі спектакль «Не пакідай мяне» ў Брэсцкім акадэмічны тэатр драмы. Спектакль створаны па п’есе сучаснага класіка беларускай драматургіі Аляксея Дудараваі прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А пасля вучні здзеснілі пешую экскурсію па г.Брэсту.
З 28 лістапада па 3 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)
Традыцыйна ў канцы лістападу — пачатку снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё!» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу). Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульні “Здароўе – гэта багацце!”, для вучняў пачатковых класаў прайшлі гадзіны зносін “Правілы асабістай гігіены». Старшакласнікі сабраліся на кіналекторыі “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”. 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДУ прайшла акцыя «Дзеці супраць злачынстваў,наркотыкаў і СНІДу”.
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
3 снежня ў школе прайшлі віктарына “Пра здаровы лад жыцця”, лекцыя – прэзентацыя “Што я павінен ведаць пра СНІД”, майстар-клас “Як захаваць сваю асанку правільнай”. Таксама сёння працягнула сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза.