Лагер «Сонейка». Навіны дня адкрыцця змены

8 ліпеня ў лагеры прайшло адкрыццё змены «У добры сонечны шлях». Пасля ўрачыстай лінейкі і сумеснага выканання гімна Рэспублікі Беларусь выхаванцаў чакалі сапраўдныя выпрабаванні, дзе неабходна было паказаць камандны дух. Атрады паспяхова выканалі ўсе заданні і атрымалі сімвалы змены — сонейкі-ўсмешкі.

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня адкрыцця змены

Добры дзень, «Сонейка»!

7 ліпеня пачаў сваю дзейнасць прышкольны лагер «Сонейка». У першы дзень хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтавалі атрадныя месцы, прэзентацыю атрада, а таксама ўспомнілі правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах.

Продолжить чтениеДобры дзень, «Сонейка»!

Каталог школьнай калекцыі 2022/2023

У мэтах своечасовай падрыхтоўкі да новага навучальнага 2022/2023 годзе канцэрнам «Беллегпрам» распрацаваны каталог адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прапанаваных арганізацыямі канцэрна. З мэтай інфармавання шырокага кола насельніцтва аб новых калекцыях адзення, абутку і скургалантарэйнай прадукцыі школьнага асартыменту, распрацаваных арганізацыямі канцэрна, папулярызацыі тавараў лёгкай прамысловасці айчыннай вытворчасці, размешчаны

Каталог школьнай калекцыі

Школьная коллекция 

Продолжить чтениеКаталог школьнай калекцыі 2022/2023

Узоры вокладак дзённікаў, узгодненых з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў 2022/2023 навучальным годзе

Образцы обложек дневников учащихся, согласованных и рекомендованных Министерством образования к 2022/2023 учебному году

В 2022/2023 учебном году к использованию в образовательном процессе учреждений общего среднего образования допущены дневники учащихся, изданные полиграфическими предприятиями Республики Беларусь по согласованию с Министерством образования в 2022 году.

 

 

Продолжить чтениеУзоры вокладак дзённікаў, узгодненых з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў 2022/2023 навучальным годзе

Экскурсія ў ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

31 мая вучні наведалі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, які знаходзіцца ў г.Кобрыне. Вучні пазнаёміліся не толькі з жыццём і дзейнасцю знакамітага палкаводца, але і даведаліся пра гісторыю горада ад старажытных дзён да дзён сённяшніх. Уразілі прысутных багатая калекцыя ўзбраення, якое прымянялася у войнах на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з Сярэднявечча і да Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

Турыстычны паход да Сусветнага дня без тытуню

31 мая, у Сусветны дзень без тытуню, вучні школы адправіліся ў турыстычны паход, яшчэ раз даказваючы, што для здаровага ладу жыцця непатрэбны не толькі тытунь, але і астатнія шкодныя звычкі. Быць здаровым сёння — гэта не толькі модна, але і карысна. Вучні Хараўской сярэдняй школы за свет без тытунёвага дыму!

Продолжить чтениеТурыстычны паход да Сусветнага дня без тытуню

Палескія рабінзоны. Май. «Рабінзоны і турызм»

Вось і падышлі да завяршэння прыгоды каманды «Дзьмухаўцы» і іх сябра Рабінзона Круза. Акцябраты адказна падыходзілі да выканання ўсіх заданняў на працягу года, таму фінальнае майскае заданне стала сапраўдным турыстычным святам. Пасля выбару маршруту руху юныя рабінзоны разбілі ўласны лагер, па дарозе назбіраўшы «Прыродную аптэку». Цэнтральнай падзеяй стала вогнішча, бо вогнішча-гэта больш, чым агонь. Гэта цэнтр турыстычнага лагера. Гэта сухое адзенне і гарачая вада. Гэта месца зносін, цяпло і ўтульнасць. Але вогнішча-гэта яшчэ і акумулятар бадзёрасці і энергіі. Ні адно падарожжа, ні адзін паход не абыходзіцца без вогнішча. Калі ёсць вогнішча, значыць будзе і турыстычная кухня. Акцябраты выканалі ўсе заданні мая, атрымалі апошні пазл карты рабінзонаў і, склаўшы іх, прачыталі пасланне пра далейшы лёс Рабінзона Круза. Гульня пройдзена, а наперадзе акцябрат чакаюць новыя прыгоды ў краіне Піянерыі, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Май. «Рабінзоны і турызм»

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

30 мая прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Свята пачалося з віншавання ад  гасцей: першага намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Таццяны Анатольеўны Вараб’ёвай, старшыні Хараўскога выканаўчага камітэта Алены Рыгораўны Пстыгі, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Агра-Калядзічы» Аляксандра Васільевіча Гука. Свята працягнулася ўручэннем лепшым вучням  дыпломаў раённых і абласных творчых і інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Напрыканцы сустрэчы выпускнікі перадалі ключ ведаў дзесяцікласнікам, выдатнікам вучобы, і пажадалі ўсім прысутным добрага лета.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года