Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)
22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці). Актывісты ГА «БРСМ» пазнаёміць навучэнцаў са зместам трох інфармацыйных блокаў: «Без тэрміну даўніны (пошукавая і даследчая дзейнасць)»; «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»; «Гістарычная памяць-сувязь часоў і пакаленняў». Пасля ўсе разам паразважалі над выказваннем «Год гістарычнай памяці павінен ператварыцца ў стагоддзе гістарычнай памяці». Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца.