Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень другі
Сёння ў лагеры з самай раніцы працавала казачная майстэрня «Любімыя героі казак», пасля ўсіх чакала інтэрактыўная гульня «Куфар скарбаў», а завяршыўся дзень музычным конкурс ам «Еўрабачанне-2022».
Сёння ў лагеры з самай раніцы працавала казачная майстэрня «Любімыя героі казак», пасля ўсіх чакала інтэрактыўная гульня «Куфар скарбаў», а завяршыўся дзень музычным конкурс ам «Еўрабачанне-2022».
Члены ГА «БРСМ» сумесна з членамі ГА «БРПА» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная рукавічка, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Віншаванні прымалі Неміровіч Нікіта і Воран Цімафей, якія навучаюцца дома.
26 снежня сваё падарожжа па зімовым прыгодам пачалі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на канікулах наведваюць прышкольны лагер «Сонейка.» Першы дзень атрымаўся яркім на добрыя эмоцыі. Пасля афармлення атрадных вугалкоў і падрыхтоўкі візітовак атрады чакалі ўрачыстае адкрыццё змены і танцавальны батл.
Апошняя субота чвэрці была насычана мерапрыемствамі пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах. Вучні школы наведалі мультурок “Пря бяспеку на зімовых канікулах”, сваю гульню “Правілы бяспекі”, а таксама творчыя майстэрні “Паштоўка на Новы год”. Таксама сёння школьная каманда «Ой, да ладно!» стала ўдзельнікам цырымоніі «Дараванне-2022».
Хлопчыкі і дзяўчынкі 3-4 класаў у 2022/2023 навучальным годзе наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Умелыя ручкі», дзе не толькі вучацца рабіць сувеніры сваімі рукамі, але і даведваюцца пра гісторыю і асаблівасці таго ці іншага свята.
У апошнія дні ІІ чвэрці піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Піянеры запрашаюць у Новы год», дзякуючы якой у школе цяпер з’явілася 3 новых елачкі, а на іх 135 шарыкаў-пажаданняў — ад вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы.
Па традыцыі апошні дзень ІІ чвэрці ў школе быў аб’яўлены Днём карнавальнага касцюма, які ініцыіраваў Савет старшакласнікаў. Члена школьнага атраду правапарадку «Віцязі» былі адказныя за парадак падчас музычных школьных перапынкаў. Хто толькі сёння не прыйшоў у школу! А самае галоўнае, кожны герой змог зрабіць не толькі фотаздымак на памяць, але і падарыць прысутным трохі чараўніцва ў пераднавагодні час.