У школе прайшло пасвячэнне ў першакласнікі ,,Па дарозе ў краіну ведаў», дзе хлопчыкі ажыццявілі падарожжа на цягніку, які вёз іх па станцыях. Навучэнцы спявалі, чыталі вершы, танцавалі, адгадвалі загадкі, сустракаліся з казачнымі персанажамі, што дазволіла ім лёгка дабрацца да пароля, з дапамогай якога яны патрапілі ў пункт прызначэння — Краіну ведаў. Усе дзеці атрымалі медалі, дыпломы, прызы, а таксама дырэктар школы пажадала, каб шлях у краіну ведаў быў для першакласнікаў цікавым і незабыўным.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Верасень 2023 г.
28 верасня старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання па тэме “Пакарыць спартыўныя вяршыні магчыма” (аб легендах і героях спорта), дзе даведаліся пра дасягненні нашых спарцменаў і паўдзельнічалі ў віктарыне аб дасягненнях спарцменаў.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: круглы стол “Я і мае жыццёвыя каштоўнасці”. Верасень 2023г.
На апошнім вучэбным тыдні вучні 5 — 7 класаў правялі ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на класных гадзінах круглы стол «Я і мае жыццёвыя каштоўнасці», дзе госцем сустрэчы быў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні на тэму жыццёвых каштоўнасцей для чалавека.
Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»
Вучні 1 -2 класаў і іх настаўнікі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Члены ГА «БРСМ» расказалі вучням аб знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М. з навучэнцамі 5-6 класаў
У ходзе гутаркі з навучэнцамі 5 — 6 класаў інспектар ІСН нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, расказаў навучэнцам аб недапушчэнні крадзяжоў, пашкоджанні і пранікненні ў чужое жыллё. Асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт.
Акцыя «З клопатам аб прыродзе»
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін навучэнцаў да прыродных рэсурсаў, зніжэння забруджвання акружаючага асяроддзя з дапамогай раздзельнага збора адходаў, папулярызацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы», 23 верасня ва ўстанове адукацыіі была праведзена акцыя па ўборцы смецця «З клопатам аб прыродзе». Вынікі работы: «Пластык» — 8 кг, «Шкло» — 2 кг, «Метал» — 4 кг, «Астатняе смецце» — 6 кг.
З 15 верасня па 22 верасня ў школе праходзіла экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»
У рамках экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» ва ўстанове адукацыі прайшлі прэс-канферэнцыя «Аўтамабіль. Дарога. Пешаход», экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля», конкурс дзіцячых сачыненняў «Бяспечны транспарт будучага». Вучні Кучын Міхаіл і Губарык Маргарыта сталі прызерамі конкурсу дзіцячых сачыненняў і атрымалі памятны падарунак ад прадстаўнікоў Пружанскай раённай інспекцыіі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Віншуем і ганарымся.
Суботні Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
У рамках шостага школьнага дня ў школе працавала творчая майстэрня «Паштоўка для бабулі, паштоўка для дзядулі», прайшло спартыўнае мерапрыемсва «Да здароўя — напераганкі», а таксама вучні здзейснілі паход на раку Ясельда.