Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў. Кастрычнік 2023 г.

У рамках рэалізацыі праекта Школы актыўнага грамадзяніна ў 5 — 7 класах прайшлі класныя гадзіны «Я і школа». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй школы, з дасягненнямі педагогаў і навучэнцаў. Дзеці ўспомнілі традыцыі, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюцца ва ўстанове, а таксама традыцыі, якія ўжо склаліся ў класным калектыве. Навучэнцы выказалі свае меркаванні аб неабходнасці актыўнага ўдзелу кожнага з іх у жыцці класа і школы.

Добавить комментарий