ЭкаЦімураўцы. Студзень і «Экалагічныя задачы»
У студзені «мурашы» павінны былі рашыць экалагічныя задачы. Але адна справа працаваць з лічбамі, а іншая – дачакацца і ўбачыць, што стане з канкрэтным фанцікам ад цукеркі ва ўмавах экасістэмы. Не толькі тэарэтычна, але і практычна ЭкаЦімураўцы высвятлялі, што адбываееца з кінутым смеццем у прыродзе, зрабіўшы асабістую міні-лабараторыю.
Суботні дзень здароўя
Першая субота трэцяй цвэрці прайшла пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіны зносін “Размова пра важнае. Прафілактыка каранавіруса”, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і калажаў “Дзе жыве здароўе” і адкрылі лыжны сезон.
Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях
Каманда школы «Ой, да ладно» 29 снежня прыняла ўдзел у традыцыйным Калядным турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.