СуперЗорачка. Люты і КТД «Талент»

Акцябраты — шукальнікі і летуценнікі, таму ў лютым камандзе «Дзьмухаўцы» неабходна было паўдзельнічаць у калектыўна-творчай справе па стварэнню рукатворнага аб’екта. Акцябраты дружна прыняліся за справу і праз некаторы час заззяла сапраўдная акцябрацкая зорачка сяброўства, руплівасці, творчасці, акуратнасці і таленту. А яшчэ камандзір атрада прапанавала кожнаму зрабіць сваю асабістую зорачку, якая будзе нагадваць пра ўдзел у конкурсе. Ідэю падтрымалі ўсе, а яшчэ працягнулі і напісалі кожнаму пажаданні на лісце з дзмухаўцамі. Час з моманту рэгістрацыі ў праекце і да лютага прайшоў вельмі хутка. Акцябраты навучыліся быць спартыўнымі, актыўнымі, адважнымі, дружнымі, вясёлымі, руплівымі, разумнымі, добрымі, таленавіты. А колькі ўсяго цікавага чакае іх яшчэ ў краіне Піянерыі! Наперад, «Дзьмухаўцы», ўсё толькі пачынаецца.

Добавить комментарий