Інфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні»

Кожны народ ганарыцца перамогай ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць страт, панесеных у імя гэтых перамог. Сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў стала Хатынь, якая прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. 23 сакавіка ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні», якія былі прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыі.

Продолжить чтениеІнфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні»

Заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне»: вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»

У сакавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне». Юныя эколагі правялі вывучэнне выкарыстання электраэнергіі і цяпла ва ўстанове адукацыі і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы. На схемах можна знайсці месцы страты цяпла і размяшчэнне электрапрыбораў, якія спажываюць энергію. Вынікам плённай працы стаў план дзеянняў па захаванню электраэнергіі і цяпла ў школе.

Продолжить чтениеЗаданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне»: вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Cакавік 2021 г.

25 сакавіка для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Cакавік 2021 г.

З 15 сакавіка па 20 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Тыдзень прафарыентацыі гэтай вясной пачаўся з вуснага часопіса «Карнавал прафесій». Далей экспрэс-віктарына “У свеце прафесій” і дзелавая гульня “Прэстыжныя прафесіі. Міфы і рэальнасці” запрасілі ўсіх вучняў у цікавы свет прафесій.

Продолжить чтениеЗ 15 сакавіка па 20 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Суботні дзень прафесій

Субота 20 сакавіка завяршыла Тыдзень прафесій. Спачатку вучні пачатковых класаў наведалі лабараторыю ведаў “Займальна пра прафесіі”, старшакласнікі размаўлялі пра прафесіі, якія патрэбны нашаму гораду, а пасля ўсе разам сустрэліся на парадзе прафесій «Мая будучая прафесія».

Продолжить чтениеСуботні дзень прафесій

Інфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў сакавіку ў школе быў прысвечаны веласіпедыстам. На другім паверсе школы на працягу дня працавала інфармацыйная пляцоўка «Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды».

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік “Адчыні сезон без правапарушэнняў, або яшчэ раз пра веласіпеды” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху