Удзел работнікаў установы адукацыі ў рэспубліканскім суботніку
16 красавіка работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху
16 красавіка каманда юных інспектараў дарожнага руху «Святлафор» (Губарык Маргарыта, вучаніца 4 класа; Лушчык Максім, вучань 5 класа; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, вучні 6 класа; Салагуб Алена і Вахновіч Антон, вучні 7 класа; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, вучні 8 класа; кіраўнікі Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Вашчук Марына Мікалаеўна) заняла першае агульнакаманднае месца сярод 15 устаноў адукацыі на раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху і будзе выступаць на занальным этапе конкурса, які пройдзе ў г.Баранавічы.
З 11 па 16 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў
З мэтай выхавання прававой граматнасці навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і павышэння матывацы да захавання «правоў» і «абавязкаў» з 11 па 16 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень прававых ведаў. Вучні пачатковых класаў наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, вучні 5-7 класаў шукалі самага разумнага падчас правога брэйн-рынга, старшакласнікаў сабраў круглы стол «ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць». Таксама прайшлі чэмпіянат па зборы пазлаў “Я і мае правы” і наведванне школьнага вугалка прававых ведаў. Тыдзень завяршыўся суботнім школьным днём правоў чалавека.
Інфармацыйныя гадзіны да Дня касманаўтыкі
Космас заўсёды быў і застаецца адной з найбольш хвалюючых загадак чалавецтва. Яго глыбінныя далі нястомна цягнуць да сябе даследчыкаў ўсіх пакаленняў, зорнае неба зачароўвае сваёй прыгажосцю, а зоркі спрадвеку былі вернымі праваднікамі для падарожнікаў. 12 красавіка ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня касманаўтыкі.