Удзел у рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства»

Каманда «Ой, да ладно» піянерскай дружыны імя П.І.Клімука (кіраўнік А.А.Фядотава) прыняла ўдзел у рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечаным 100-годдзю піянерскага руху. Фестываль прайшоў 19 мая ў НВЦ «БелЭкспа». Тэрыторыя дзяцінства», дэвіз якога «Будучыня пачынаецца тут» – першая ў сваім родзе маштабная падзея для дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. На галоўнай фестывальнай сцэне выступілі хэдлайнеры беларускай эстрады, найлепшыя дзіцячыя калектывы. Актывісты БРПА прынялі ўдзел у розных інтэрактыўных праграмах і флэшмобе «Сiмвалы маёй краiны». Фіналам свята сталі ўзнагароджанне лепшых піянераў і важатых краіны і піянерская дыскатэка «Будзь у камандзе» з неонавым шоў, розыгрышамі і сэтамі ад лепшых дыджэяў сталіцы.

Добавить комментарий