З 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

Тыдзень народнага адзінства пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны». Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў  “Дзень народнага адзінства” , а вучні 5 — 11 класаў пісалі эсэ на тэму «Беларусь — гэта я, ты, мы…». Па выніках конкурсаў была зроблена тэматычная выстава, а лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства» у рамках работы ШАГа. Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём народнага адзінства.

Продолжить чтениеЗ 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

Суботні дзень народнага адзінства

Субота 18 верасня прайшла пад дэвізам «Адзінства — гэта мы!». Вучні прынялі ўдзел у спартландыі “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”, здзейснілі экскурс у мінулае “Вялікія грамадзяне нашай краіны” і пабывалі ў ролі мастакоў падчас конкурса малюнкаў “Моцная сям’я – моцная Беларусь”. Акцябраты і піянеры шукалі самых кемлівых і разумных падчас інтэлектуальна-забаўляльнага квіза «Беларусь — мая краіна».

Продолжить чтениеСуботні дзень народнага адзінства

ШАГ: інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства»

16 верасня старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства», які падрыхтавалі і правялі члены ГА «БРСМ». Актывісты расказалі прысутным, што 17 верасня 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.

Продолжить чтениеШАГ: інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства»

ШАГ. 9 клас. «Пачатак Другой сусветнай вайны»

16 верасня вучні 9 класа правялі ШАГ па тэме «Пачатак Другой сусветнай вайны». Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны»; «Паход савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь»; «Ўз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР».

Продолжить чтениеШАГ. 9 клас. «Пачатак Другой сусветнай вайны»

Практычныя заняткі «Бяспечная дарога» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

У трэці чацвер верасня у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху вучні школы наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху, якія былі прысвечаны бяспечнай дарозе. Члены атрада ЮІД «Светлафор» нагадалі правілы дарожнага руху, а таксама правялі віктарыну на веданне дарожных знакаў і гульню «Пешаход-вадзіцель».

Продолжить чтениеПрактычныя заняткі «Бяспечная дарога» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Абітурыенту-2022! Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запрашае…

АБИТУРИЕНТУ 2022 СК

Продолжить чтениеАбітурыенту-2022! Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запрашае…

З Днём нараджэння, БРПА!

13 верасня піянерская дружына імя П. і. Клімука ярка і музычна сустрэла Дзень нараджэння БРПА. Дзень пачаўся з паштоўкі, дзе кожны мог пакінуць сваё пажаданне піянерскай арганізацыі, а прадоўжыўся раздачай міні-паштовак ад сімвала БРПА рысёнка Вогніка Таксама для піянераў прайшоў квэст «Маршруты Піянерыі», а завяршыўся дзень сумесным танцам. На працягу дня працавала фотазона «БРПА-тэрыторыя дзяцінства».

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, БРПА!

З 6 па 11 верасня ў школе прайшоў Тыдзень спорту і здароўя

З мэтай развіцця ў дзяцей пачуцця асабістай адказнасці за сваё здароўе, фарміравання культуры здаровага ладу жыцця, выхавання негатыўнага стаўлення да шкодных звычак ва ўстанове адукацыі з 6 верасня па 11 верасня прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. У рамках тыдня прайшоў круглы стол з удзелам трэнера па хакеі Клімаўца Дзмітрыя Ігаравіча. Падчас сустрэчы вучні пазнаёміліся з формай хакеіста, даведаліся больш пра сам хакей, а таксама ўзялі аўтографы.

Продолжить чтениеЗ 6 па 11 верасня ў школе прайшоў Тыдзень спорту і здароўя