Наведванне выставы
6 лютага вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 8 — 9 класаў «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыйная экскурсія ў Ружаны
31 студзеня навучэнцы 8 і 10 класаў у рамках адукацыйных экскурсій і наведвання выстаў па генацыду беларускага народа наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». Ружанскі палац — цудоўны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Яго часта называюць «Беларускім Версалем», таму што ён быў пабудаваны паводле падабенства гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца. Па дарозе дадому вучні таксама наведалі помнік у вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўлены ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 студзеня 1944 года.
Гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя»
26 студзеня прайшла гадзіна зносін «Халакост — страшная трагедыя» да міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста для вучняў школы.
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ
24 января состоялась учебная экскурсия в дворцовый комплекс Сапегов в Ружанах. В ходе экскурсии учащихся познакомили с первыми владельцами замка, интересными фактами из жизни рода Сапегов, с подлинными экспонатами музея и архитектурой замка. Экскурсия получилась познавательной и увлекательной. Ребята смогли познакомиться с историей рода Сапег, посмотреть экспозицию из местных археологических находок и древнего оружия. Большой интерес вызвали невосстановленные здания, где видно течение лет, руины, где в «дырах в стенах» можно прочесть кусочки истории, почувствовать дух эпохи. Домой возвращались уставшие, но довольные от увиденного и услышанного. Долго еще делились впечатлениями друг с другом.
Экскурсія ў энаграфічны куток, на экспазіцыю вылічальнай тэхнікі і на выставу «Генацыд на Пружаншчыне»
20 студзеня навучэнцы 2-4 класаў наведалі ДУА «Ліноўская СШ», у якой пабывалі на экспазіцыі вылічальнай тэхнікі, наведалі этнаграфічны куток, а таксама школьную выставу «Генацыд на Пружаншчыне».
ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ
20 студзеня навучэнцы ў чарговы раз наведалі аб’яднанне па інтарэсах «Юны армеец» па праграме дадатковай адукацыі на базе ДУА «СШ №1 г.Пружаны ім. ЧБВА» і школьную выставу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны».
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
У рамках правядзення Дня прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы прынялі ўдзел у першынстве па шашкам, паўдзельнічалі ў віктарыне «Здаро’е на градцы». У гэты дзень Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» правялі акцыю «Ад усёй душы.» А таксама наведалі заняткі па праграме дадатковай адукацыі ваенна-патрыятычнага профілю»Юны армеец».
Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні»
12 снежня для вучняў 1-11 класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок «Ала-сястра Хатыні», прысвечаны 80 — годдзю трагедыі ў беларускай в. Ала. Мерапрыемства наведала старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэту Пстыга А. Р.