Экскурсія ў зал Перамогі

18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры  майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў зал Перамогі

Экскурсія ў г. Мінск

11 лістапада навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі горад Мінск. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. А таксама змаглі прыадчыніць для сябе некаторыя таямніцы стварэння і гісторыі кіно, наведаўшы нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў г. Мінск

Акцыя «Абеліск»

 Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Абеліск», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Старашкласнікі ачысцілі тэрыторыю помніка у в. Скорцы ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, высадзілі кветкі. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў — гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.

Продолжить чтениеАкцыя «Абеліск»

Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

1 лістапада вучні 7,9,11 класаў  з кіраўніком па ВПВ Скобля Ю.М. здзейснілі экскурсію ў  Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе яшчэ раз паслухалі цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці летам 41-га, а таксама  пра пасляваенны перыяд.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Восеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты.

2 лістапада аб’яўлены Днём пазнавальных канікул. У гэты дзень навучэнцы змаглі наведаць вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”, зрабіць віртуальнае падарожжа па Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паўдзельнічаць у спартландыі “Самы хуткі”.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень чацвёрты.

Восеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі.

31 кастрычніка — Дзень патрыятычных канікул. У гэты дзень былі прапанаваны вучням  віртуальнае падарожжа па МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, ваенна-спартыўная гульня “Зарнічка”, вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”, акцыя “Абеліск”.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі.

Наведванне выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Ва ўстанове адукацыі «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» навучэнцы 9,11 класаў на гэтым тыдні наведалі выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе экспазіцыі распавядаюць аб незлічоных бедах і пакутах, якія прынесла Вялікая Айчынная вайна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Прафарыентацыйная і прафілактычная сустрэча з навучэнцамі 11 класа з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама Неміровічам Ю. А.

У ходзе гутаркі з навучэнцамі 11 класаў прадстаўнік  Пружанскага РАУС Неміровіч Ю.А. правёў прафарыентацыйную гутарку аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы МУС,  расказаў  аб патрабаваннях і якасцях, неабходных для гэтай прафесіі, аб клопаце дзяржавы аб супрацоўніках праваахоўных органаў, а таксама  нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе,  расказаў  аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.

 

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная і прафілактычная сустрэча з навучэнцамі 11 класа з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама Неміровічам Ю. А.

Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Вучні  5 -6 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Удзельнікі аб’яднання «Школьны музей» расказалі аб некаторых фактах  генацыду на нашай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Ваенна-патрыятычнае выхаванне

13 кастрычніка кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Скобля Ю.М. прымала ўдзел у раённым вучэбна-метадычным аб’яднанні кіраўнікоў па ВПВ на базе УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці».

Продолжить чтениеВаенна-патрыятычнае выхаванне